У Швецыі чарговую сям’ю з Беларусі, якая жыве ў горадзе Сундсвал, вырашылі дэпартаваць. Паводле інфармацыі Sveriges Radio, прычына — нібыта запозненая падача дакументаў на дазвол на жыхарства для дзяцей, піша «Позірк».

Бацькі ўжо атрымалі дазвол на жыццё ў Швецыі па праграме, якая дазваляе застацца ў краіне, калі ёсць праца. Але, як сцвярджае сям’я, ім памылкова паведамілі, што на дзяцей дадатковыя заявы не патрэбныя.
Хоць Беларусь апісваецца як краіна з адвольнымі затрыманнямі, шведская міграцыйная служба па-ранейшаму робіць індывідуальныя ацэнкі і лічыць, што небяспека пагражае не ўсім.
Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня падчас сустрэчы ў шведскім парламенце заклікала пашырыць падтрымку беларусам у Швецыі, бо, як яна адзначыла, многія сутыкаюцца з праблемамі з дакументамі. Гэтая тэма таксама ўздымалася падчас яе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ульфам Крыстэрсанам 17 чэрвеня.
Яшчэ ў лістападзе 2024 года «народнае пасольства Беларусі» ў Швецыі паведаміла пра першы вядомы выпадак выдачы беларусу пашпарта іншаземца — дакумента, які дазваляе легальна знаходзіцца ў краіне без вяртання ў Беларусь. Увесну таго ж года міграцыйнае ведамства Швецыі заявіла, што беларусы, якія баяцца вяртання, могуць не ехаць у Беларусь, каб падаўжаць дакументы.
У жніўні 2024 года паведамлялася, што беларус, які разам з маці шукаў прытулку ў Швецыі пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года, быў дэпартаваны і затрыманы ў Беларусі адразу на мяжы. Яго маці таксама дэпартавалі, але пра яе лёс нічога не вядома.
Пасля гэтага Швецыя заявіла пра магчымы перагляд падыходаў да ацэнкі запытаў на прытулак для беларусаў. Міграцыйную службу крытыкавалі за тое, што яна часта спасылаецца на састарэлую інфармацыю і стэрэатыпы: напрыклад, што выезд з Беларусі нібыта сведчыць пра адсутнасць рызыкі, ці што неактыўны ўдзел у пратэстах не дае падстаў для абароны.
«Двойчы атрымлівала па «шапцы», калі працавала да 8-9 вечара». Пра што марыць беларуска ў Швецыі
Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?
Швецыя дэпартавала ў Беларусь палітычнага ўцекача? Што вядома на гэты момант
Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары
😂😂😂🐧🤣🤣🤣⚒️💰💰💰