Грамадства2121

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»

Часова адхілены ад кіраўніцтва Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак, які днямі трапіў у скандал з рассыланнем ад свайго імя няпрошаных дыкпікаў розным жанчынам, расказаў у сацсетках, што цяпер, на ягоную думку, будзе з арганізацыяй, якая гадамі асацыявалася перадусім з ягоным іменем.

Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак сцвярджае, што знікненне публічнай асобы, якая рэпрэзентавала арганізацыю і кіравала ёй, не знішчае саму структуру.

«Без мяне Bysol жыве, працуе і спраўляецца з усімі выклікамі. Як абсалютна справядліва кажуць каментатары, не Стрыжак асабіста эвакуіруе людзей і робіць зборы. І гэта вельмі добра што мая фігура ў гэтай структуры важная, але ж яе адхіленне не крытычнае для структуры», — заяўляе ён.

Па яго словах, «Байсол» —

«структура самадастковая і кіруецца яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, што самі вырашаюць, як і што будуць рабіць далей, ва ўмовах рэпутацыйнага крызісу, звязанага са мной. Гэта моцная і працаздольная каманда, што нясе на сябе вялізарны цяжар дапамогі людзям».

Ягоная асабістая рэпутацыя, як сцвярджае Андрэй Стрыжак, не роўная рэпутацыі «Байсола».

Каментары21

  • Themis
    25.07.2025
    Ці феміністкі гаторвыя адказаць перад законам за заявы, што яго дзеянні былі "сексуальным гвалтам"?
  • Indrid Cold
    25.07.2025
    Вось смешна, дзьве фемкі разбурылі арганізацыю якая дапамагала тысячам беларусаў. Дзякуй вялікі, задаволеныя?
  • Пул Паўпершага
    25.07.2025
    Спадар Андрэй, ці быў ужо прадстаўлены арыгінал прадмета расследавання (дыкпік) святому айцу Моцкусу, дырэктару Байсола?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць