У Італіі 4‑гадовая дзяўчынка памерла ад дыфтэрыі. Яе бацькоў-антываксераў будуць судзіць, бо не зрабілі дзіцяці прышчэпку
У раёне, дзе жыла сям'я, вераць, нібыта вакцынацыя можа выклікаць аўтызм.

У Італіі абмяркоўваюць рэзанансную гісторыю. 4‑гадовая дзяўчынка Ганна Роза Барталата з Палерма памерла днямі ад дыфтэрыі. Яе не вакцынавалі, бо гэтага не хацелі рабіць бацькі-антываксеры, нягледзячы на тое, што вакцынацыя ў Італіі абавязковая. У выніку бацькі цяпер пад следствам, паведамляе LaPresse. Іх абвінавацілі ў ненаўмысным забойстве шляхам бяздзейнасці — пракуратура Палерма лічыць, што менавіта адмова ад абавязковай прышчэпкі супраць дыфтэрыі прывяла да смерці дзяўчынкі.
У сям'і выхоўваюць яшчэ чацвярых дзяцей, яны таксама не вакцынаваныя. У раёне Дзэн, дзе жыла сям'я, вераць, нібыта вакцынацыя можа выклікаць аўтызм, і па гэтай прычыне некаторыя бацькі катэгарычна адмаўляюцца рабіць абавязковую вакцынацыю сваім дзецям.
Стрыечны брат дзяўчынкі, якая памерла ад дыфтэрыі, таксама знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы, і ў яго станоўчы тэст на дыфтэрыю.
У сацыяльных сетках з'явіўся эмацыйна допіс маці дзяўчынкі, якая памерла ад дыфтэрыі. «Я жадаю вам ніколі, чуеце, ніколі не мець справы з некампетэнтнымі дактарамі, якія недаацанілі стан маёй дачкі, калі яе некалькі разоў прывозілі ў прыёмнае аддзяленне. І ёсць паперы, якія пра гэта сведчаць, а не дурныя языкі, якія дзеля хайпу мелюць бязглуздзіцу і выносяць прысуды».
«Мы, бацькі, — кажацца ў допісе, — не блыталі дыфтэрыю з танзілітам. Прычына смерці маёй дачкі дагэтуль невядомая, бо пакуль нічога не пацверджана: гэта толькі падазрэнне на дыфтэрыю».
Каментары
Каго-небудзь саджаюць у турму за смерць дзяцей ад "пабочак" вакцынацыі, зробленай па зацверджаных правілах? Ці толькі за смерць ад не вакцынацыі?