Свет11

Зяленскі паразмаўляў праз тэлефон з Дональдам Трампам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра змястоўную і плённую тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Галоўнай тэма было спыненне вайны Расіі супраць Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Па словах Зяленскага, Украіна ўдзячная Злучаным Штатам за ўсе намаганні дзеля справядлівага і ўстойлівага міру. Украінскі бок падкрэсліў, што чалавечыя страты трэба спыніць як мага хутчэй, і што гэта было б магчыма ўжо даўно, калі б Расія не зацягвала вайну.

Падчас размовы былі скаардынаваныя пазіцыі Украіны і ЗША. Абмяркоўвалася абвастрэнне расійскіх удараў, у тым ліку па Кіеве і іншых гарадах. 

Таксама ішла гаворка пра санкцыі супраць Расіі. Зяленскі адзначыў, што расійская эканоміка слабее, а таму Крэмль уважліва сочыць за дзеяннямі і пазіцыяй Трампа, якая можа стаць вызначальнай.

Абмеркавалі Зяленскі з Трампам і еўрапейскую падтрымку Украіны. Нідэрланды, Швецыя, Нарвегія і Данія ўжо прынялі рашэнне выдзеліць больш за мільярд даляраў на закупку амерыканскай зброі для Украіны, працягваецца ўзаемадзеянне з іншымі краінамі НАТА.

Украіна, заявіў Зяленскі, ужо падрыхтавала праект пагаднення пра беспілотнікі і гатовая абмяркоўваць яго з амерыканскім бокам. Гэта, як сцвярджаецца, можа стаць адной з наймацнейшых дамоўленасцяў паміж дзвюма краінамі.

Каментары1

  • eSIM
    05.08.2025
    Тэкля тожэ Дуні кажны дзень тэляфануець, чаму у рэдакцыі ентай Крыўды нічэво пра ента ні пішуць?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць