У Канадзе пажар пачаўся з-за рыбы, якую птушка ўпусціла на лінію электраперадачы
У канадскай вёсцы Ашкрафт адбыўся незвычайны надзвычайны выпадак: пажар пачаўся з-за рыбы, якая ўпала з неба.

Як высветлілі мясцовыя пажарныя, рыбу ўпусціў арлан — яна трапіла на лінію электраперадачы, выклікала кароткае замыканне, а іскры падпалілі сухую траву пад правадамі, піша Bild.
Інцыдэнт адбыўся 30 ліпеня за шэсць кіламетраў на поўдзень ад Ашкрафта. Полымя распаўсюдзілася па ўчастку памерам 60 на 90 метраў, але дзякуючы слабаму ветру пажар удалося хутка патушыць. Пры аглядзе месца здарэння быў знойдзены нечаканы вінаваты — рыба.
«Магчыма, арлану проста надакучыла сырая рыба, і ён вырашыў паспрабаваць яе ў смажаным выглядзе», — пажарныя пажартавалі.
Яны дадалі, што галоўны падазраваны застаўся жывым і працягвае лётаць на волі.
Каментары