Культура1212

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ

Адзін з вернікаў наведаў магілу вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні два гады таму ў гарадзенскай турме, піша katolik.life.

Вернік, які сам быў асуджаны і пасля вызвалення застаўся ў Беларусі, ушанаваў памяць мастака, якому магло споўніцца 6 жніўня 60 гадоў.

Пушкіна пахавалі на яго радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёна.

На надмагільным камені ўсталяваны сціплы, але адмысловы, мастацка аформлены помнік: каваны крыж з беларускімі сімваламі, з выявамі кветак, што нібыта прабіваюцца праз рашотку. Крыж накрывае церневы вянец, пад ім — нацыянальная сімволіка.

На зваротным баку шыльды выбіты словы верша Аляксандра Лукашука, на якія напісаў песню «Калыханка» Лявон Вольскі.

  • ...І голасу ўсіх не пазбавяць,
  • Толькі цябе.
  • І не пазбавяць усіх Радзімы,
  • Толькі цябе.
  • І ў турму ўсіх ня кінуць,
  • Толькі цябе.
  • І на вайне ўсіх не заб’юць,
  • Толькі цябе.
  • Але любіць будуць
  • Толькі цябе.
  • І памінаць у малітве будуць
  • Толькі цябе,
  • Бо голас Беларусі
  • Толькі ты.

Каментары12

  • Ёсік
    08.08.2025
    Каб усялякая навалач, якую круціць ад беларушчыны, не наляцела, бо лукашэнка ваюе і з жывымі, і з памерлымі.
  • olek
    08.08.2025
    Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie, a światłość wiekuista niechaj mu świeci. Niech odpoczywają w pokoju wiecznym. Amen.
  • Какая безвкусица
    08.08.2025
    И опять эти красно-белые цветочки-ленточки

Цяпер чытаюць

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст35

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк14

Манергейм: чалавек, які з расійскага разведчыка ператварыўся ў выратавальніка Фінляндыі ад Расіі32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў31

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу24

«Я проста ў жаху». Былая сяброўка — пра тую самую дзяўчыну, якая жыла прыгожае жыццё і якую абмяркоўваюць у інтэрнэце1

Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст35

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць