Грамадства66

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд

Па стане на 06:00 на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы на выезд з Беларусі стаяць 3550 легкавых машын і 55 аўтобусаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

Такой вялікай чаргі ніколі не было. Прычым 13 жніўня была пераадолена мяжа ў 3000 аўто.

Днём 14 жніўня з зоны чакання выязджалі машыны, якія занялі чаргу вечарам 8 жніўня, то бок амаль праз шэсць сутак. Атрымліваецца, што ў сярэднім за суткі чарга прасоўвалася прыкладна на 450 машын.

У прыгранічных чатах пішуць, што цягам апошніх двух сутак хуткасць афармлення знізілася, і за суткі з зоны чакання выязджае ўсяго каля 320 легкавікоў.

Атрымліваецца, што тыя, хто цяпер займае месца ў электроннай чарзе, змогуць трапіць у Польшчу толькі праз 7—8 сутак.

Выраслі апошнім часам чэргі і на літоўскай мяжы. У «Каменным Логу» стаяць 190 легкавых машын, у «Беняконях» — 170. Чэргаў з аўтобусаў няма.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» чэргаў няма.

Каментары6

  • Як і заўсёды
    15.08.2025
    Сонца сыходзіць на Захад.
  • Тлушч
    15.08.2025
    Жвір , не падскочыць. Насельніцтва гне мае за што жыць.
  • Яны былі па за палітыкай
    15.08.2025
    у 2020 і раней. Цяпер адчуваюць рэзультаты.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць