Нерухомасць99

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца

У Першамайскім раёне ідзе грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне пр. Незалежнасці — вул. Філімонава — Сляпянскай воднай сістэмы — вул. Макаёнка — Дзіцячай чыгункі — межы парку імя Чалюскінцаў. Што там будуць будаваць, піша «Мінск-Навіны».

Архітэктары звярнулі ўвагу на тэрыторыю, якая, як паказана ў праекце, занята «забудовай з нізкімі паказчыкамі выкарыстання, несумяшчальнымі з горадабудаўнічай значнасцю раёна». Размова ідзе пра больш як 10 га сталічнай зямлі на вуліцах Парніковай — Філімонава, занятай парнікова-цяплічным камбінатам. Таксама ў межы праектавання трапляюць былыя вытворчыя тэрыторыі «Беларусьфільма» і Міністэрства культуры, размешчаныя паблізу завулка Макаёнка. Менавіта гэтыя дзве зоны стануць пляцоўкамі для ўзвядзення шматкватэрнай высокашчыльнай забудовы.

Што пабудуюць

  • два 16-павярховыя дамы (на 191 і 95 кватэр);
  • дзве адкрытыя шматузроўневыя паркоўкі (157 і 107 месцаў);
  • школа на 700 месцаў;
  • дзіцячы сад на 230 месцаў;
  • яшчэ адна школа на 750 месцаў;
  • грамадскі аб’ект з гаражом-стаянкай.

Калі пабудуюць

Завяршэнне будаўніцтва першага квартала каля вул. Макаёнка чакаецца да 2028 года. Другі этап разлічаны да 2030-га, хоць вынясенне цяплічнага камбіната пакуль толькі ў планах.

Чаго чакаць

Жылы фонд павялічыцца тут з 201 тыс. да 491,7 тыс. кв. м (каля 8 тыс. кватэр), насельніцтва — з 8,3 тыс. да 17,5 тыс. чалавек.

Абмеркаванне праекта працягнецца да 22 жніўня, заўвагі прымае адміністрацыя Першамайскага раёна.

Каментары9

  • Зюзя
    18.08.2025
    У цэнтры Мінска... вул. Макаёнка. Хм... Я разумею, што аўтар ніколі не быў у Мінску, але мапы можна паглядзець. Гэта нават па-за другім кальцом. Які цэнтр?
  • ксм
    18.08.2025
    задолбали уже эти подстройки,достройки и уплотнения...чинуши за взятки участки выискивают, лучше парк сделайте детский...
  • Намасце
    18.08.2025
    Вуліцы Парніковая, Цяплічная (і завулкі з такой назвай) у гэтым раёне атрымаюць новае імя?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць