Нерухомасць88

Як выглядае знутры самы вялікі пентхаус квартала Depo амаль за два мільёны даляраў ВІДЭА

Ёсць нават круглы кабінет! А агульная плошча — ажно 220 квадратных метраў.

Светаўлада ў інтэр’ерах пентхауса ад «Дэпо». Скрыншот з тыктока @svetavlada_

Блогерка Светаўлада (так, гэта яе сапраўднае імя) паказала ў сваім тыктоку гатовы інтэр’ер у самым вялікім пентхаусе Depo — кватэру плошчай 220 квадратных метраў прапануюць купіць за $1,9 мільёна.

У відэа можна заўважыць, што гатовы дызайн-праект прадугледжвае прыхожую, гасціную-кухню, два кабінеты (адзін з іх — круглай формы), санвузел з ваннай і гардэробнай, дадатковую гардэробную ў калідоры, а таксама спальню з яшчэ адной гардэробнай і другі, «гаспадарскі», санвузел з душавой кабінай.

@svetavlada_

Рум тур самого большого пентхауса кварталы депо 220 квадратных метров с готовое отделкой.

♬ оригинальный звук - Tg: Svetavlada Says

Ракавіны ў абодвух санвузлах каменныя.

Скрыншот з тыктока @svetavlada_

Новы квартал ад А-100 у цэнтры Мінска на месцы былога тралейбуснага дэпо лічыцца прэміяльным. У гэтай кватэры дадатковае багацце, відаць, сімвалізуюць і часткова залатая сантэхніка, а таксама некаторыя аздабляльныя элементы.

Кухня. Скрыншот з тыктока @svetavlada_

Што цікава, далёка не ўсім спадабалася планіроўка і аздоба пентхауса. Найбольш дасталася калідорам-лабірынтам.

«Вельмі шмат квадратаў, якія па факце не выкарыстоўваюцца, а па 9 тысяч даляраў за квадрат заплаці»;

«Нейкае дзіўнае планаванне. Ці то кватэра, ці то офіс. Кабінеты а-ля перамоўныя пакоі, гардэробныя, санвузлы, калідоры, што пераходзяць у калідоры»;

«Амаль за два мільёны вузкія калідоры і малыя пакоі»;

«Нешта паміж офісам і гатэлем, зусім без атмасферы», — каментуюць людзі.

Таксама беларусы звярнулі ўвагу на сам дызайн, які, на іх погляд, не цягне на суму, на якую ацанілі кватэру:

«Такое адчуванне, што розныя дызайнеры ляпілі гэта… Вайб гатэляў «Мінск» і «Еўропа» да рамонту».

Каментары8

  • курыныя лапкі
    27.08.2025
    хіба сумленна можна зарабіць такія грошы?
  • пан Голува
    27.08.2025
    у́ Менску у́се такія ачмураныя ?
  • даведка
    27.08.2025
    Наша налоговая хоть читает статьи про пентхаусы и разбитые Tesla, Touareg, BMW?

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»24

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»24

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць