Грамадства55

Маладую мадэль і актрысу з Мінска пакаралі за ўдзел у пратэстах

Кацярына Явід знялася ў 12 фільмах і серыялах.

Кацярына Явід. Фота: vk.com

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска асудзілі актрысу і мадэль Кацярыну Явід. Дзяўчыну пакаралі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах. Яна атрымала хатнюю хімію.

Кацярыне 30 гадоў. Яна мінчанка. Мяркуючы па звестках у сацсетках, працуе ў кампаніі па продажу керамічнай пліткі.

Апроч таго, Кацярына вядомая як мадэль, а таксама перыядычна здымаецца ў фільмах і серыялах.

Кацярына Явід. Фота: instagram.com/kati_full/

Яна паўдзельнічала ў 12 праектах, пераважна гэта эпізадочныя ролі. Найлепшы з серыялаў, у якіх грала Кацярына Явід, мае на IMDB рэйтынг 7,7 — гэта расійскі дэтэктыў «Змеі і лесвіцы» (2020). Апошні з праектаў выйшаў у мінулым годзе, гэта меладраматычны серыял «Рыбка па імені Люба».

Каментары5

  • цыкада
    30.08.2025
    не связана ли она с семьей явид?
  • А вот так
    30.08.2025
    Ваш кэп, как киношники работают в Мьянме и КНДР? Так и тут их хотят загнать в аналогичное положение.
  • мімакракадзіл
    31.08.2025
    увесь час цікава (не), ці каментары аб'ядноўваюць з беларуска- і рускамоўнай версіі артыкула?

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакуюць Spotify27

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць