Свет55

Пуцін даручыў будаваць фартыфікацыі на мяжы з Фінляндыяй

Змена падыходу да ўмацавання мяжы прадыктавана уступленнем Фінляндыі ў НАТА.

Расійска-фінляндская мяжа. Фота: Wikimedia Commons

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падчас рабочай паездкі ў Ленінградскую вобласць заявіў, што Уладзімір Пуцін даў даручэнні па ўмацаванні мяжы з Фінляндыяй. На пасяджэнні з мясцовымі чыноўнікамі былы прэзідэнт анансаваў будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў у прыгранічных рэгіёнах, піша The Moscow Times.

«Мы толькі што былі на мяжы з Фінляндыяй. Там, калі не ваенная актыўнасць, то на ўсю моц будуюцца ўсякія сцены, загараджальныя збудаванні. Нам неабходна павысіць надзейнасць абароны дзяржмяжы, забяспечыць фартыфікацыйнае абсталяванне на тэрыторыях рэгіёнаў», — заявіў Мядзведзеў.

Па словах намесніка старшыні Рады бяспекі, змена падыходу да ўмацавання мяжы прадыктавана уступленнем Фінляндыі ў НАТА. «Мы не можам ігнараваць той факт, што Фінляндыя ў цяперашні момант з'яўляецца ўдзельнікам Паўночнаатлантычнага альянсу. А гэта прадвызначае змяненне нашых ваенных падыходаў да ўладкавання мяжы і да адлюстравання магчымых недружалюбных актаў», — сказаў ён. Мядзведзеў таксама звярнуў увагу на рост вайсковай актыўнасці каля расійскай мяжы, згадаўшы краіны Балтыі, Польшчу і Нарвегію.

Акрамя таго, ён пракаментаваў праведзеную ў Парыжы нараду «кааліцыі ахвотных», якая тычылася пытанняў гарантавання бяспекі для Украіны. Прынятыя ў ходзе саміту рашэнні Мядзведзеў назва «лухтой сабачай» (або bullshit, як ён удакладніў на англійскай).

«Яны самі сабе нешта там прыдумляюць, выцягваюць з розных месцаў, потым прад'яўляюць гэта ў якасці гарантый. Ніякіх наступстваў гэта мець не будзе», — запэўніў экс-прэзідэнт.

З 1 верасня ў фінскім горадзе Мікелі, размешчаным усяго за 140 кіламетраў ад расейскай мяжы, пачаў працу штаб рэгіянальнага камандавання Сухапутных войскаў NATO. На першым этапе там будуць працаваць каля дзесяці афіцэраў з наступным павелічэннем да 50 чалавек.

Новая структура пад кіраўніцтвам камандавання NATO «Норфалк» (ЗША) будзе займацца кіраваннем сухапутнымі сіламі альянсу ў паўночным рэгіёне, каардынацыяй дзеянняў нацыянальных армій, а таксама сумесным планаваннем вучэнняў і аперацый.

Фінляндыя ўступіла ў НАТА вясной 2023 года, адмовіўшыся ад дзесяцігоддзяў ваеннага нейтралітэту пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. За ёй паследавала Швецыя, якая завяршыла працэс далучэння вясной 2024 года. Гэта павялічыла працягласць мяжы NATO з Расіяй удвая — больш чым на 1300 кіламетраў.

Уладзімір Пуцін першапачаткова тлумачыў напад на Украіну неабходнасцю не дапусціць пашырэння NATO, аднак пасля падачы заявак Фінляндыяй і Швецыяй заявіў, што іх уступленне ў альянс Масква «не разглядае як сур'ёзную пагрозу». «Хочацца ім — калі ласка», — казаў ён.

Каментары5

  • Барадзед
    06.09.2025
    Линия путлера на запад от города Viipuri.
  • Жвір
    06.09.2025
    Абу, у Крамлі выношваюць пляны на захоп краінаў Балтыі, таму ім трэба "закаркаваць" магчымыя напрамкі ўдару ў адказ.
  • feafania
    06.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес54

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес54

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць