Меркаванні6363

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»

Спрабую зразумець логіку праціўнікаў вызвалення палітвязняў ўзамен за частковыя саступкі аўтакрату. І не разумею, піша ў фэйсбуку філосаф Пётра Рудкоўскі, у мінулым — акадэмічны дырэктар BISS.

Вызваленыя і высланыя з краіны 11 верасня беларускія палітвязні каля амерыканскай амбасады ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

1) Такая практыка ператварае палітвязняў у «тавар», а само вызваленне — «гандаль».

Згодна з гэтай логікай, практыка вызвалення закладнікаў з рук тэрарыстаў шляхам перадачы тэрарыстам грошай — амаральная, таму што ператварае закладнікаў у «тавар». Лепш, калі закладнікі будуць застрэленыя тэрарыстамі або гадамі сядзяць у мокрых падвалах, але затое не будуць ператвораныя ў «тавар».

2) У палітвязняў не спыталі, ці хочуць яны быць вызваленыя такім чынам (узамен за саступкі аўтакрату).

У першую чаргу палітвязняў — і іх сем’і — трэба пытаць, ці хочуць яны сядзець у турме ўзамен за адсутнасць такіх саступак. Вось гэта сапраўды істотнае пытанне. А вызваленне нявінных людзей з турмы — гэта імператыў па змоўчанні.

3) Што ж гэта за вызваленне, калі яно заменена на прымусовую дэпартацыю! Вось тут праяўляецца ўся краса максімалізму. Усё або нічога.

Уявім сабе, што нявіннага чалавека асудзілі на смяротнае пакаранне. Але шляхам розных намаганняў удалося дабіцца замены смяротнага пакарання на 5 гадоў турмы. Максімалісты ўсклікнуць: што ж гэта за поспех, калі чалавек застаўся ў турме!

Або: удалося дабіцца, каб 5 гадоў турмы замяніць на 5 месяцаў хатняй хіміі. Максімалісты ўсклікнуць: які ж тут поспех! Адна форма зняволення заменена на іншую!

Спадарства, на працягу пяці гадоў у турмах памерла як мінімум 9 палітвязняў. Многія пакалечаныя — фізічна або псіхічна. Кожны дзень знаходжання там — гэта шмат.

Кожны дзень павышае рызыку, што будзе чарговая смерць у засценках і што будзе падарвана здароўе ў чарговага чалавека, магчыма, падарвана беспаваротна.

Кожны дзень — гэта прывыканне да турмы. Шмат хто з былых зняволеных гэта канстатуе. У плане выжывання гэта, мабыць, добра. Але ў плане жыцця — гэта вусцішна. Сама фраза «прывыканне да турмы» выклікае вусціш, і горыч, і боль…

На фоне ўсяго гэтага абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў, пакепліванне з гэтых намаганняў — гэта праява крайняй неадказнасці.

Калі ўжо так хвалюе суверэннае права палітвязня застацца ў Беларусі — нават цаной прабывання ў турме — то заўважце, што такая магчымасць застаецца. Кейс Статкевіча гэта выдатна ілюструе.

Усё проста: людзей вызваляюць з турмаў і прымусова вывозяць за мяжу, а пазней кожны можа прыняць індывідуальнае рашэнне: ці вяртацца назад у Беларусь (рызыкуючы зноў трапіць у турму), ці застацца за мяжой да лепшых часоў.

Але такое рашэнне няхай застаецца за самімі зацікаўленымі. Не трэба за палітвязняў вырашаць, ці ім лепш быць у Беларусі і ў турме, ці быць вызваленымі і вывезенымі ў цывілізаваныя краіны.

Каментары63

  • што
    13.09.2025
    Нейкае смецце. Дзе ён знаходзіць гэтых максімалістаў? Калі ў інтэрнэце, то гэта ці дурні, ці агентура.
  • Воыд
    13.09.2025
    Дык а з кім ён спрачаецца?
  • Filipp
    13.09.2025
    Усё па фактах.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць