Грамадства44

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі

Лілія працуе лідам кам'юніці і сапарта ў гульнявой індустрыі. У 2022-м яна пераехала з Беларусі ў Сербію і праз паўтара года з'ехала адтуль у Польшчу. Чаму яна прыняла гэтае рашэнне, распавядае тэлеграм-канал Dzik.

Бялград. Фота Joe Daniel Price / Getty Images

У Сербіі для ІП — мінімальныя патрабаванні

У 2020-м дзяўчына сабрала валізку і пакаціла ва Украіну. Яна не хацела ні вяртацца ў Беларусь, ні рэлакавацца. Затым выбрала трэці шлях — падарожнічаць па краінах, адкрытых нават у пандэмію — Чарнагорыі, Сербіі, Турцыі. Так яна пазнаёмілася з Балканамі і даведалася, што беларусы могуць знаходзіцца там нейкі час без візы.

«Так я ганяла па краінах 9 месяцаў. Потым вельмі сур'ёзна захварэла крапіўніцай (цяжкая алергія) і вярнулася ў Беларусь. Звольнілася ў 2021-м з ІТ і вырашыла, што гэта будзе мой шлях выздараўлення», — распавядае Лілія.

— Але ў лютым 2022-га пачалася вайна, і я зразумела, што трэба хутка з'язджаць. Спачатку думала, што адкрыю візу PBH у Польшчу праз Грузію — але па прыездзе аказалася, што спіс патрэбных дакументаў пашырыўся. Я патусавалася ў Грузіі месяц і вырашыла: «Ну я ж ведаю Сербію, пажыла там пару месяцаў зімой. Яна мне спадабалася, паеду туды.

Айцішніца паляцела разам са сваім хлопцам у Бялград і вельмі хутка і проста адкрыла там ІП.

«Я збіралася працаваць як фрылансер, але ў Сербіі для ІП — мінімальныя патрабаванні, — тлумачыць яна. — У цябе як грамадзяніна Беларусі ёсць 30 дзён ад прыезду, каб падацца (грамадзяне Беларусі маюць права бязвізавага ўезду ў Сербію на тэрмін да 30 дзён)».

Ты адкрываеш ІП анлайн — нават без пацверджання паступленняў сродкаў. Для ДНЖ проста паказваеш, што ў цябе на асабістым рахунку ёсць каля 3000 еўра (калі вы збіраецеся адкрываць ІП без абароту, то ДНЖ вам дадуць — але потым могуць не падоўжыць). Потым ідзеш у банк, каб адкрыць асабісты рахунак. У 2022-м толькі адзін банк згаджаўся гэта зрабіць, Raiffeisen. Гэта вельмі моташна, проста кожны дзень ходзіш і пытаеш, ці ёсць па табе дазвол.

— Потым адкрываеш бізнэс-рахунак — для гэтага ў банку трэба паказаць працоўны кантракт. Любы. Я, напрыклад, паказала той, які быў у мяне ў Беларусі. Нават без перакладу, на рускай. Потым рэзервуюцца дату на падачу на ДНЖ.

З дакументаў прыкладаеш заяву, пашпарт з перакладам, дыплом па ІТ-спецыяльнасці — альбо, як у мяне, проста CV айцішніка, адрас у Сербіі. Ніякіх апастыляў, сведчанняў аб нараджэнні або даведак аб несудзімасці не прасілі. Плюс для беларусаў сума збору за падачу на ДНЖ значна меншая, чым для расіянаў — блізу 3 еўра супраць прыкладна 180. І затым ідзеш у паліцыю, там у цябе прымаюць дакументы. Даносіць нічога не трэба. Мы наогул нанялі адваката, каб не займацца гэтымі справамі на сербскай мове, тады гэта каштавала 300 еўра.

За месяц даюць ДНЖ на год, хоць пасля майго ад'езду ўжо пачалі выдаваць на тры. На гэтым гадавым ДНЖ я адпрацавала восем месяцаў і потым вырашыла звольніцца. Але праблема ў тым, што за месяц да падачы на ДНЖ табе трэба паказаць, што ІП актыўна і ты заплаціў падатак (нават без інвайса, а проста флэт-падатак). Адвакат раіў проста зняць ІП з паўзы і заплаціць падатак у адзін клік, а потым зноў паставіць на паўзу.

«Я так і зрабіла, атрымала паспяхова другі ДНЖ. Без ДНЖ я б не змагла падацца на візу PBH, яе далі да даты заканчэння дазволу на жыхарства. 

Плюсы і мінусы краіны

Але чаму айцішніца з'ехала з гэтага «падатковага раю»? Лілія прызнаецца: яна тады не да канца ўсведамляла, што падаткі ў Польшчы настолькі пераўзыходзяць сербскія.

Але наогул у яе было некалькі прычын пакінуць Сербію:

— Лілія хацела падарожнічаць, а з Сербіі беларусы маглі ездзіць толькі ў суседнюю бязвізавую Чарнагорыю або Турцыю — бо схема з выдачай мультывіз у мясцовых пасольствах не была наладжаная. Сербам візы проста не патрэбныя, а на ДНЖ даюць толькі «пад даты»;

— падаткі ў Сербіі невялікія, але і медыцына таксама не самая лепшая. Толькі ў Польшчы Лілія даведалася, што ад яе крапіўніцы ёсць лекі, і цяпер яна атрымлівае ўколы па NFZ бясплатна. У Беларусі гэтых лекаў таксама не было;

— былі складанасці з выкарыстаннем асабістага і бізнэс-рахунку, пакуль ты для банка яшчэ не «рэзідэнт».

Як тлумачыць айцішніца, у яе былі абодва рахункі ў Raiffeisen. Але па правілах ты не можаш пераводзіць сабе грошы з бізнэсу на асабісты. Што праблема, калі табе паступае заробак у еўра, і плаціць за жытло таксама трэба ў еўра. У выніку Ліліі даводзілася мяняць еўра на сербскую валюту на бізнэс-рахунку; ісці ў банкамат, здымаць дынары і затым мяняць іх на еўра ў абменніку. А вось побытавыя рэчы можна было аплачваць з бізнэс-карты напрамую — па сутнасці, асабісты рахунак быў патрэбны толькі для пацверджання даходаў для ДНЖ;

— вельмі шмат расіянаў, «некаторыя з іх проста чакаюць офера ў іншыя краіны пазаходней».

— з масавай рэлакацыяй у Сербіі выраслі цэны: калі да пачатку вайны кватэру ў «крутым» раёне Бялграда можна было зняць за 400 еўра, то адразу пасля вайны за 50 кв.м без мэблі прасілі ўжо 680 еўра. А калі Лілія з’язджала, яе кватэру пераздалі ўжо за 900;

— утвараюцца мігранцкія бурбалкі. Рускамоўныя аддаюць перавагу звяртацца да сваіх жа спецыялістаў. Прычым, кажа Лілія, грамадзяне Расіі маюць магчымасць проста візаранiць кожныя 30 дзён і не легалізоўвацца. У выніку нават стаматолагі могуць працаваць «у шэрую» — напрыклад, арандаваць кабінет у сербскіх калег і прымаць пацыентаў паўлегальна;

— шмат сербаў — «фанаты Пуціна і Лукашэнкі». Напрыклад, паліцэйскі ва ўчастку, дзе рэгістравалася Лілія, пастаянна адпускаў жарты кшталту. «а вось я зараз Лукашэнку патэлефаную».

Пры гэтым паміж пакаленнямі сербаў ужо назіраецца разрыў. Так, моладзь больш імкнецца да Еўропы. А пакаленне старэйшае ўзгадвае Югаславію і СССР — а яшчэ бамбёжку НАТА: «У Бялградзе шмат разбураных будынкаў нават у цэнтры і графіці ў стылі «Косава — гэта Сербія»;

— перыядычна абвастраецца сітуацыя з Косавам, а цяпер «актыўна ідуць пратэсты супраць Вучыча»;

— праблемы з крыміналам — Лілію і яе хлопца некалькі разоў спрабавалі адкрыта абакрасці. Яе знаёмыя з Расіі казалі, што гэта нармальна, і ў Маскве таксама так бывае. Але пасля Мінска дзяўчына адчувала сябе небяспечна;

— улетку вельмі горача — тэрмометр можа паказаць пад 40 градусаў. Пры гэтым у горадзе мала зеляніны;

— відавочна, таму многія мерапрыемствы спакойна праходзяць ноччу. Напрыклад, побач з арандаванай кватэрай Ліліі быў ТЦ, на даху якога да другой-трэцяй гадзіны ночы грымелі канцэрты;

— час ад часу раптоўна пачынаюцца буры з жахлівым ветрам, калі з балкона зносіць пластыкавыя крэслы;

— смог зімой. Прынамсі, у Бялградзе — «горш, чым у Кракаве, топяць невядома чым»;

— кураць вельмі шмат, нават унутры рэстарана;

— не было маркетплэйсаў накшталт «Амазона» або Allegro: «закупацца сур’ёзнымі рэчамі, напрыклад, тэхнікай, сербы ездзяць у Венгрыю — бо так танней, і пасля яшчэ вернуць VAT. Але цяпер, з пераездам «Яндэкса», кажа Лілія, справы павінны былі наладзіцца;

— вельмі слабая чыгуначная сетка ў краіне.

Але і плюсы, канечне, ў Сербіі таксама былі:

— напрыклад, у Бялградзе Ліліі ні разу не сказалі «сп***даляць» (хоць і ў Польшчы такога таксама пакуль не было). Наадварот, сербы «вельмі добра ставяцца да расіянаў і вар’яцка добра — да беларусаў»;

— даволі нізкія падаткі: «У мяне быў флэт-падатак — я плаціла 300 еўра з заробку, калі даход не перавышае 50 тысяч еўра на год. У маім выпадку бухгалтар не быў патрэбны»,

— лёгкая легалізацыя;

— шмат мясных крамаў са свежым мясам, асабліва ялавічынай, якой у Польшчы не хапае («а вось малочка сярэдняя»);

— часта сонечна нават зімой. Прыгожая прырода і горы пад Нові-Садам. У гадзіне палёту — Чарнагорыя;

— веданне сербскай мовы неабавязковае (хаця б напачатку), руская і ангельская дапамагаюць;

— «архітэктура ў цэнтры Бялграда падобная на Парыж-Мадрыд, прыкольна ў кавярнях сядзець»;

«Наогул, для тых, хто прыехаў патусавацца, не адкрывае ВНЖ, не плаціць падаткі і працуе «ў чорную», Сербія — гэта рай», — падсумоўвае Лілія.

Каментары4

  • ВКЛ
    13.09.2025
    Пералічаныя ёй мінусы, нават яшчэ горай, прысутны і Польшчы - дрэнная медыцына, асаьліва стаматалогія, смог у гарадах, пахмурнае надвор’е 9 месяцаў на год, фразу «сп***даляць» можна пачуць кожны тыдзень, жахлівая бюракратыя ва ўжондах і не толькі.
  • майкрасАфт
    13.09.2025
    кам'юніці і сапарта - сапАрта?!!

    support [sə'pɔːt] ---- тут "сапОт" -- і пішыцца і вымаўляецца
    можа лепей ба было "САПОТ", чым жудасны "сапарт"?
  • fly9
    14.09.2025
    Тыповае ныцце соевых айцішнічкаў

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага13

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць