Свет66

Макрон выступіў супраць канфіскацыі расійскіх актываў у Еўропе

На няфармальнай сустрэчы лідараў Еўрасаюза ў Капенгагене прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што падтрымлівае пазіцыю бельгійскага прэм’ер-міністра Барта дэ Вевера, які крытычна ацаніў прапанову Еўракамісіі пераўтварыць замарожаныя грошы на расійскіх рахунках у бонды ЕС і накіраваць іх на беспрацэнтны крэдыт Украіне. Макрон падкрэсліў, што пры замарожванні актываў неабходна паважаць міжнароднае права, піша The Guardian.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Еўракамісія прапанавала дзеля пакрыцця рызык гарантаваць аблігацыі ўсімі краінамі ЕС, што, паводле юрыстаў, не павінна лічыцца канфіскацыяй. Аднак Францыя занепакоеная магчымымі дадатковымі фінансавымі нагрузкамі: яе дзяржаўны доўг перавышае 3,3 трыльёна еўра, бюджэтны дэфіцыт — 5,4%, а ўрад сутыкаецца з палітычнай нестабільнасцю.

Каб пераканаць Францыю падтрымліваць рэпарацыйны крэдыт у памеры 140 мільярдаў еўра, Еўракамісія прапанавала выкарыстоўваць гэтыя сродкі на закупку еўрапейскай зброі для Украіны. Таксама Украіна павінна забяспечыць абарону гэтых сродкаў ад карупцыі і зрабіць іх карыснымі для еўрапейскай прамысловасці.

Некаторыя краіны ЕС, у тым ліку Германія і Швецыя, выступаюць за больш актыўнае выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў для дапамогі Украіне. Мэта ЕС — да канца года дамовіцца пра план, каб выплаты пачаліся з 2026 года.

Каментары6

  • X-ray
    01.10.2025
    100 раз вам обьяснял конфискация активов приведет к краху евро на валютном рынке.
  • Сады Придонья
    01.10.2025
    Типок Вагнерок, на ананас
  • Доку Умаров
    02.10.2025
    Але пад Пыней усё роўна Донні, а не Эмануель з Урсулаю ;)

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць