Вайна44

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі

Губернатар Пермскага краю Расіі раніцай у пятніцу пацвердзіў, што ўначы ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Беразнікі, дзе знаходзіцца завод аміячнай сялітры і іншых хімікатаў «Азот». 

Скрыншот відэа

«Пашкоджаны двухкватэрны жылы дом. На шчасце, ахвяр няма. На «Азоце» было кароткачасовае спыненне тэхналагічнага цыклу, цяпер прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. Пагроз экалагічнай сітуацыі няма, бяспецы жыхароў нічога не пагражае», — напісаў Дзмітрый Махонін.

Вечарам 2 кастрычніка расійскія СМІ паведамлялі, спасылаючыся на мясцовых жыхароў, што на «Азоце» чулі два моцныя «хлапкі» — так на расійскай афіцыйнай мове называюць выбухі.

Украінскі тэлеграм-канал «Аператыўны ЗСУ» апублікаваў відэа, у якім голас за кадрам, імаверна, малады жыхар Беразнікоў, распавядае, што па заводзе «Азот» ударылі тры дроны.

Завод «Азот» з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам азотных угнаенняў у Расіі і адзіным пастаўшчыком шэрагу хімічных прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці выбуховых рэчываў.

Каментары4

  • Малайцы, яшчэ адна экалягiчная катастрофа на Зямлi.
    03.10.2025
    Яшчэ i ад русскiх зараз па Кiеву прыляцiць, будуць жэрцi адну гуманитарку, я сектар Газа.
  • Ботам
    03.10.2025
    Малайцы, яшчэ адна экалягiчная катастрофа на Зямлi., Вой далей расійскі бот, хутка яшчэ прыляціць.
  • Квіце бавоўна гіне вузкі мір
    04.10.2025
    Сёння 3, а заўтра 33.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць