Свет22

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»

Еўрапейскія краіны не здолелі дамовіцца наконт стварэння так званай «сцяны ад дронаў», якая павінна была б абараніць іх ад беспілотнікаў з Расіі. Непрыманне выклікаюць як сама ідэя, так і яе назва, піша Politico.

Фота: Mark Newman / Getty Images

Для дзяржаў на ўсходнім фланзе НАТА — ад Фінляндыі да Румыніі — антыдронавая сістэма выглядае неабходнай, бо яны рэгулярна сутыкаюцца з залётам расійскіх і «невядомых» беспілотнікаў. Аднак краіны, што знаходзяцца далей ад мяжы, лічаць ідэю занадта дарагой і сумняваюцца, як яна будзе спалучацца з планамі ЕС і НАТА. Некаторых таксама непакоіць, што Брусэль атрымае занадта вялікі ўплыў на нацыянальную абаронную палітыку.

На саміце ў Капенгагене прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што абарона ад дронаў — важны прыярытэт, але «ідэальнай сцяны для Еўропы не існуе»: закрыць усю мяжу ў 3000 кіламетраў проста немагчыма. Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц таксама выказаўся супраць плана вельмі рэзка, хоць у самой Германіі нядаўна ўзніклі праблемы з невядомымі дронамі, у тым ліку на тэрыторыі аэрапорта Мюнхена.

Еўрадэпутатка Ханна Нойман падкрэсліла, што адна сцяна не вырашыць асноўных праблем бяспекі: яна не абароніць ад кібернападаў, не дапаможа з супрацьпаветранай абаронай і вытворчасцю боепрыпасаў.

Еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс заявіў, што сістэму выяўлення дронаў можна стварыць прыкладна за год, але на поўнафункцыянальную сетку на сушы і моры спатрэбіцца значна больш часу і сродкаў. Толькі для Польшчы і Балтыйскіх краін праект можа каштаваць каля 1 мільярда еўра. Кубілюс прызнаў, што называць гэты праект «сцяной» не зусім правільна — гэта не павінна стаць «новай лініяй Мажыно».

Размовы абвастрыла і фінансавая частка: краіны з усходу хочуць выкарыстоўваць на будаўніцтва сістэмы грошы ЕС, у той час як лідараў Італіі і Грэцыі турбуе, што такі праект будзе карысны толькі ўсходнім дзяржавам, а не ўсяму Еўрасаюзу.

Каментары2

  • скоро, но будет поздно
    03.10.2025
    Зашевелятся, когда прилетит, по ошибке России, 100 российских дронов и 20 российских ракет......и прилетят ровно в аэродромы, военные базы и военные склады.
  • Filipp
    03.10.2025
    "Непрыманне выклікаюць як сама ідэя, так і яе назва, піша Politico."
    Так, у постмадэрне галоўнае нават не сама справа, а яе яе назваць!)

Цяпер чытаюць

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі3

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая полька памерла на райскім востраве ад ачышчальнай дыеты. Дзяўчына важыла 27 кг14

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз24

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры2

У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі1

У гомельскую бальніцу на хуткай прывезлі пацыента, але ён там адразу «вылечыўся»

Кавалеўскі адказаў на крык душы Жыгара36

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі3

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць