Ежа

25 груш на адной галінцы вырасціў пенсіянер з-пад Баранавічаў

Фантастычны вынік ва ўласным садзе атрымаў Роберт Пялінак, жыхар аграгарадка Русіна. Пенсіянер вырасціў небывалы ўраджай груш: 25 штук на 25‑сантыметровай галінцы, паведамляе выданне «Наш край».

Роберт Іосіфавіч родам з Віцебшчыны, аднак Баранавіцкі раён для яго стаў родным — больш за 50 гадоў ён жыве ў Русіне. Да пенсіі быў каморнікам.

Калі часу стала больш, пачаў эксперыментаваць у сваім садзе. Прышчапляць расліны навучыўся даўно: жывучы ў сельскай мясцовасці, кажа гаспадар, не трэба спецыяльных ведаў.

— Была ў мяне старая груша, пачала яна паміраць. Аднак дала парасткі, іх я не выдаліў, вырашыў прышчапіць, — распавядае садоўнік-аматар. — Прышчапляў галінкі з іншых груш у маім садзе, а тую самую папрасіў у знаёмага. Вясной, калі пладовыя дрэвы цвілі, ударыў мароз, аднак тую самую галінку ён не зачапіў.

— Квецені на ёй было багата — цэлы букет! Потым кожная кветачка ператварылася ў завязь, — працягвае расповед Роберт Іосіфавіч. — Палову мы выдалілі, бо разумелі, што столькі пладоў на такой невялікай галінцы — сантыметраў 25 — проста не зможа саспець.

Потым грушы пачалі павялічвацца ў памерах, і тады гаспадар вырашыў захаваць ураджай незвычайным спосабам — змясціў плады ў сетку для поўнага і раўнамернага паспявання. Каб галінка не зламалася, паставіў падпорку.

Рэкордны ўраджай цяпер знялі: ён даспявае і набірае сок. Вага самай вялікай грушы — 325 грамаў. Трохсотграмовых экземпляраў — працэнтаў 30.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць