Свет33

Улады ЕС спрачаюцца, ці можна называць веганскія прадукты «сасіскамі» і «шніцалямі»

У Еўрапарламенце разгараецца спрэчка аб будучыні вегетарыянскіх і веганскіх прадуктаў. Заўтра дэпутаты ў Страсбургу прагаласуюць за папраўку, якая можа забараніць выкарыстанне для раслінных заменнікаў звыклых назваў накшталт «сасіска», «шніцаль», «стэйк» або «бургер».

Ілюстрацыйнае фота

Кансерватыўная Еўрапейская народная партыя прапануе абавязаць вытворцаў перайменаваць такія тавары, напрыклад, у «прадукт на аснове гароху» або «агароднінную катлету», піша Bild.

Супраць ініцыятывы выступілі найбуйнейшыя кампаніі галіны, уключаючы Aldi, Lidl і Burger King. У адкрытым лісце яны папярэдзілі, што падобная забарона нанясе сур’ёзны ўдар па нямецкім і еўрапейскім рынку раслінных прадуктаў.

«Пакупнікі выдатна разумеюць розніцу паміж расліннымі і мяснымі прадуктамі», — гаворыцца ў лісце.

Па ацэнцы Good Food Institute Europe, сектар расліннай ежы можа прыносіць Германіі да 65 мільярдаў еўра і забяспечыць 250 тысяч працоўных месцаў.

Партыйная лінія падзяліла дэпутатаў: «Зялёныя» называюць ініцыятыву «сабатажам перспектыўнай галіны», тады як прыхільнікі ЕНП на чале з дэпутатам ад ХДС Норбертам Лінсам патрабуюць «яснай мяжы паміж расліннымі і жывёльнымі прадуктамі». Паводле іх слоў, гэта неабходна «для абароны спажыўцоў і фермераў».

Каментары3

  • хм
    07.10.2025
    Дроны уже не волнуют?
  • Ох
    07.10.2025
    О, это прекрасное и завораживающее зрелище - евродепутат в своей естественной среде обитания!
  • Кек
    07.10.2025
    Так если потребители "прекрасно понимают разницу между растительными и мясными продуктами", то чего зелёные так волнуются? Значит, веганы сожрут их хрючево даже с другим названием)

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром10

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром10

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць