Грамадства

У Смаленску вынеслі прысуд беларусу, які хаваў асаблівую прыкмету за цёмнымі акулярамі

15 ліпеня 2025 года ў адной з расійскіх калоній-пасяленняў на Смаленшчыне недалічыліся асуджанага грамадзяніна Беларусі 56‑гадовага Віталя Рамазанава. Мужчына адбываў пакаранне за крадзеж і наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю (пырнуў нажом свайго сабутэльніка), пішуць «Моцныя навіны».

Віталь Рамазанаў

Уцекача тут жа абвясцілі ў вышук і распаўсюдзілі па Смаленскай вобласці арыенціроўкі з апісаннем і фатаграфіяй. Сярод асаблівых прыкмет называліся татуіроўкі: на спіне малюнак «Ісус і могілкі», на левым плячы малюнак «Кобра, карты, чэрап», а на павеках надпіс — «Они устали».

Праз 5 дзён Рамазанава затрымалі дзякуючы пільнасці мясцовай жыхаркі, якая працавала аператарам АЗС каля вёскі Ермакі.

«Я вельмі насцярожылася, калі за некалькі метраў ад запраўкі ўбачыла, як дарогу пераходзіць нейкі мужчына, высокі, хударлявы, з заплечнікам і ў сонцаахоўных акулярах. Ён абапіраўся на палку. Да таго часу я ўжо, вядома, бачыла арыенціроўкі пра вышук асуджанага ў горадзе і сацсетках», — расказала жанчына.

Яе ўчынак пазней адзначылі падзякай і каштоўным падарункам. А ўцякач атрымаў чарговую судзімасць.

Як паведамляе прэс-служба Смаленскага раённага суда, Рамазанава прызналі рэцыдывістам і за ўцёкі з калоніі прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Характэрна, што за крадзеж і «забаву» з нажом мужчыну спачатку прысудзілі да 1 года 7 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна. Пасля ён парушыў правілы нагляду і быў адпраўлены ў калонію-пасяленне. Аднак і там не ўседзеў, хоць у такіх установах асуджаныя ўтрымліваюцца без аховы пад наглядам адміністрацыі, а ў час ад пад'ёму да адбою карыстаюцца правам свабоднага перамяшчэння па тэрыторыі.

Што тычыцца асаблівай прыкметы ўцекача, якую ён хаваў пад акулярамі, то яна адносіцца да так званых турэмных татуіровак. Звычайна, праўда, яе наносяць на ногі, а не на павекі. 

Каментары

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць