Нерухомасць22

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі

Аднапакаёвыя кватэры па кошце максімальна наблізіліся да двухпакаёвых, а за розніцу ў цане ў параўнанні з пачаткам года можна набыць кватэру ў рэгіёне.

Пра тэндэнцыі на рынку нерухомасці ў Мінску піша Realt.

Продажы ў бягучым годзе ў параўнанні з 2024‑м праселі: за аналагічны перыяд мінулага года было прададзена на 2 500 кватэр (+16%) больш — 15 000 здзелак супраць 12 500 у 2025 годзе.

Каля 47% здзелак за верасень — аднапакаёвыя кватэры, 32% — двухпакаёвыя.

У топе продажаў — сучасныя дамы. Больш за 40% усіх прададзеных у верасні кватэр знаходзяцца ў сучасных дамах: 16% пабудаваныя да 2011 года і 25% ва ўзросце да 5 гадоў. 

Для параўнання:

  • на тыпавыя панэлькі 1970—1999 гадоў прыпадае 32% продажаў;

  • хрушчоўкі і брэжнеўкі ў продажах — 15%.

На фоне зніжаных крэдытных ставак чакана павялічыліся продажы кватэр ва ўведзеных у эксплуатацыю новабудоўлях ад забудоўшчыка — са 147 у жніўні да 162 у верасні (12% ад усіх прададзеных кватэр).

Гэта самы высокі паказчык продажаў гатовых новабудоўляў ад забудоўшчыка з пачатку 2025 года — мінімальны быў у студзені на ўзроўні 53 кватэр.

Цэны квадратнага метра ў гатовых новабудоўлях ад забудоўшчыка складаюць:

  • для 1‑пакаёвых — $1971;

  • 2‑пакаёвых — $1997;

  • 3‑пакаёвых — $2209 (высокі кошт з-за малой выбаркі кватэр).

З пачатку года кватэры па выніках рэальных здзелак падаражэлі ў сярэднім на 16%, або +250 даляраў за квадрат. Сярэдні кошт прададзеных кватэр вырас за месяц з 91 916 да 91 992 даляраў.

Яшчэ з цікавага — разрыў у кошце паміж адна– і двухпакаёвымі кватэрамі скараціўся да мінімуму. Розніца, меншая за 10 тысяч даляраў, з'яўляецца вынікам найбольшай запатрабаванасці аднапакаёвых кватэр за апошнія паўгода.

У той жа час трохпакаёвыя кватэры па кошце ад двухпакаёвых адарваныя значна больш.

Так выглядае рост цэн за год на прыкладзе аднапакаёвых кватэр:

  • у тыповай панэльцы 90‑х гадоў аднапакаёвая кватэра стала даражэй на 8 700 даляраў;

  • у каркасніку 2000‑х гадоў на 11 600 даляраў;

  • а ў складзе свежых комплексаў 2020‑х на 14 400 даляраў.

Цікава, што цэны сталінак (да 1960 года пабудовы) часта апярэджваюць тыпавыя панэлькі і даганяюць сучасныя дамы.

Каментары2

  • Эксперт
    26.10.2025
    Скоро будет 3000$ за метр
  • Генэк
    26.10.2025
    Хатаскрайнікі могуць жыць у кардоннай каробцы з-пад кітайскай лядоўні. Навошта ім жытло?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць