Здароўе11

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне

Вакцыны ад каранавірусу не толькі абараняюць ад цяжкага цячэння хваробы, але і дапамагаюць арганізму больш эфектыўна змагацца з анкалагічнымі захворваннямі.

AP Photo / Rogelio V. Solis

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з амерыканскага цэнтра MD Anderson у Х’юстане, піша часопіс Nature. Навукоўцы прааналізавалі даныя больш як тысячы пацыентаў, якія праходзілі лячэнне паміж 2019 і 2023 гадамі.

У хворых, якія атрымалі мРНК-вакцыну на працягу 100 дзён пасля пачатку імунатэрапіі, трохгадовая выжывальнасць аказалася ўдвая вышэйшая, чым у непрышчэпленых. Асабліва моцны эфект назіраўся ў пацыентаў з так званымі «халоднымі» пухлінамі — напрыклад, пры раку прадсталёвай залозы і падстраўнікавай залозы, дзе імунная сістэма звычайна рэагуе слаба. У іх вакцына павялічвала шанцы на выжыванне ў пяць разоў.

Як тлумачаць аўтары даследавання, мРНК-вакцыны дзейнічаюць як сігнал трывогі для імуннай сістэмы: яны актывуюць ахоўныя клеткі, якія пачынаюць распазнаваць і знішчаць ракавыя клеткі. Пры гэтым традыцыйныя вакцыны такога эфекту не давалі.

Цяпер даследчыкі плануюць буйное клінічнае выпрабаванне, каб пацвердзіць, ці можа мРНК-вакцынацыя стаць часткай стандартнай тэрапіі для анкалагічных пацыентаў.

«Эфект, апісаны ў даследаванні, уражвае, але не здзіўляе. Любыя вакцыны стымулююць імунітэт, а мРНК-часціцы, здаецца, робяць гэта асабліва эфектыўна», — адзначыў нямецкі імунолаг Карстэн Вацль у размове з Bild.

Каментары1

  • X-ray
    02.11.2025
    Ивермектин помогает бороться с КОВИДом и раком. Но его запретили выписывать чтобы у людей не было терапевтической альтернативы. Прививка от ковида вызывает миокардит, особенно у молодых, автоиммунные заболевания и массу других побочных ништяков.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць