Свет

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Суд у Варшаве 28 кастрычніка разгледзіць апеляцыю паводле справы забойцы беларускі Лізы Герцэн. У студзені Дарыян С. быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за згвалтаванне і забойства, аднак абарона падала апеляцыю.

Дарыян С. на вынясенні прысуду, студзень 2025 года. Фота: «Еўрарадыё»

Суд разглядае апеляцыю Дарыяна С., паколькі абарона спрабуе давесці, што абвінавачваны быў недастаткова старанна даследаваны на прадмет наяўнасці свядомасці, а працэс нібыта прайшоў занадта хутка — прысуд быў вынесены менш чым праз год пасля забойства, піша «Белсат».

Пры вынясенні прысуду ў студзені 2025 года суд прыйшоў да высновы, што Дарыян С. дзейнічаў спакойна і разважліва — пасля здзяйснення злачынства адышоў упэўнена, забраўшы толькі каштоўныя рэчы Лізы. Дарыян С. прызнаў сябе вінаватым, але заявіў, што не хацеў забіваць Лізу.

Тым не менш, прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў «Белсату» пасля суда ў студзені, што вырак Акруговага суда Варшавы не канчатковы: «Калі будзе пададзеная апеляцыя, то прысуд стане канчатковым пасля таго, як апеляцыя будзе разгледжаная, а вышэйшы суд зацвердзіць прысуд».

Напад на беларуску Лізу адбыўся ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага 2024 года. Дарыян С. пацвердзіў версію следства — ён згвалціў дзяўчыну і спрабаваў яе задушыць. Затым ён проста кінуў Лізу без прытомнасці на вуліцы, забраўшы яе банкаўскія карткі і тэлефон.

Раніцай дзяўчыну знайшоў вартаўнік, які выклікаў хуткую дапамогу і паліцыю. Лізу шпіталізавалі ў крытычным стане, праз шэсць дзён яна памерла.

Амаль адразу пасля нападу быў затрыманы Дарыян С., якому на той момант было 23 гады.

У ягонай кватэры знайшлі балаклаву і нож, якія выкарыстоўваліся пры нападзе на Лізу, а таксама скрадзеныя ў яе рэчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць