Здарэнні44

Фермер у Бялыніцкім раёне замест газвады выпіў ядахімікат — неасцярожнасць каштавала жыцця

У Магілёве ў бальніцы памёр 53‑гадовы пацыент з вострым атручэннем — мужчына памылкова выпіў яд. Судовыя эксперты вызначылі, чым менавіта атруціўся мужчына. 

Высветлілася, што гэта адзіны выпадак такога смяротнага атручэння ў Магілёўскай вобласці за апошнія 25 гадоў.

Загінулы быў фермерам. Ён узяў для апрацоўкі раслін ядахімікат цёмна-карычневага колеру, частку адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою. Праз кароткі час па памылцы пачаў піць з гэтай бутэлькі — зрабіў усяго адзін глыток…

Самастойнае прамыванне страўніка і прыём лекаў не дапамагалі: з скаргамі на ваніты, млоснасць, болі па ўсім жываце мужчыну шпіталізавалі. На наступны дзень стан пацыента рэзка пагоршаў, мужчына памёр.

Эксперты-хімікі даследавалі вадкасць, якую ўжыў мужчына, — у ёй выяўлена хімічнае злучэнне дыкват. У крыві і печані памерлага таксама ўтрымлівалася гэта рэчыва, якое з’яўляецца пестыцыдам, што выкарыстоўваецца для знішчэння пустазелля. Паводле высноў эксперта, смерць мужчыны наступіла ад вострага атручэння пестыцыдамі, ускладненага вострай ныркавай недастатковасцю і ДВС-сіндромам.

Прэпараты на аснове дыквату выкарыстоўваюцца як гербіцыды (для знішчэння пустазелля). Адносяцца да 2‑га і 3‑га класаў небяспекі для чалавека ( 2‑гі клас — высока небяспечныя, 3‑ці клас — умерана небяспечныя). Смяротная доза для чалавека падчас прыёму ўнутр складае прыкладна 100 мл.

Каментары4

  • Да, сам себя умножил на ноль
    29.10.2025
    Обычно в разных видео в азиатских телеграмм каналах, где мучают и издеваются над обезьянами, последним такую жидкость дают, сразу смерть мучительная и мгновенная.
  • Барадзед
    29.10.2025
    Нарушение техники безопасности.
  • даведка
    29.10.2025
    Пестицид в бутылке от Coca-Cola даже по цвету оказался трагически похож на неё.

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў15

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра3

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў15

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць