Грамадства55

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову

Кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова асудзілі двойчы, другі раз — на 2,5 гады па «народным» 342 артыкуле КК РБ. Ён выйшаў на волю ў ліпені 2024‑га і гэтай восенню выехаў з Беларусі праз пагрозы арышту. Цяпер для яго падтрымкі абвясцілі збор на платформе «Байсол».

Мікалай Казлоў — кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яшчэ ў 2008 годзе ён пакінуў службу ў крымінальным вышуку (прапрацаваўшы там 17 гадоў) і ўступіў у АГП. А ў 2018‑м стаў яе старшынёй.

У 2020 годзе палітык стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. За гэта яго двойчы саджалі — у 2021 і 2022 гадах. Другі раз прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі. Амаль увесь тэрмін ён правёў у ізаляцыі без сувязі са знешнім светам, без перадач, без медыцынскай дапамогі і без элементарных умоў.

Пасля вызвалення амаль год заставаўся ў Беларусі, спадзеючыся на спакойнае жыццё. Але пастаяннае назіранне і пагроза новага арышту прымусілі Мікалая з'ехаць. Цяпер ён знаходзіцца ў Бельгіі, дзе запытаў абарону.

Колькі часу будзе доўжыцца працэдура, невядома. Але ўвесь гэты час у Казлова не будзе ні магчымасці працаваць, ні фінансавай падтрымкі. Для Мікалая гэта даволі крытычна. Два гады ў турме моцна сапсавалі здароўе: у мужчыны ярка выяўленая арытмія, гіпертанія, хранічная бессань. За час у зняволенні пагоршыўся зрок і слых. Але самая цяжкая праблема — зубы. У калоніі ён страціў іх амаль усе, і цяпер не можа нармальна есці, гаварыць і ўсміхацца. Каб зрабіць пратэзы, палітык звярнуўся ў розныя ініцыятывы па падтрымку.

Але дапамога з імплантамі — гэта яшчэ не ўсё. Трэба вырашыць і іншыя праблемы са здароўем. Усё ўскладняецца тым, што зараз Мікалай пачынае жыццё з нуля. Ахвяраванні дапамогуць аплаціць базавыя выдаткі на жыллё і харчаванне, а таксама лекі.

«Пасля вызвалення я амаль год заставаўся ў Беларусі, не хацеў з'язджаць — гэта мая краіна. Пакуль сядзеў, памерла мама. Не тое, што на пахаванне не адпусцілі — нават тэлеграму не перадалі, якую яна мне выслала напярэдадні сваёй смерці. Даведаўся ўжо пазней, пасля пахавання. Я не гатовы ім гэта дараваць. І краіну аддаць не гатовы. Так што планую працягнуць барацьбу. Але на першы час мне вельмі патрэбная падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасць, я быў бы вельмі ўдзячны за дапамогу», — кажа Мікалай.

Сума збору — €4000.

€2500 — арэнда жылля на некалькі месяцаў

€1500 — бытавыя выдаткі, лекі і ежа.

Падтрымаць Мікалая Казлова можна па спасылцы.

Каментары5

  • 777
    30.10.2025
    А.ен, палитычны? Ен жа нешта са следчым не падзялиу....
  • Сідар
    30.10.2025
    Чаму кіраўніку партыі не можа дапамагчы сама партыя?
  • даведка
    30.10.2025
    Если по местным белорусским ценам считать, то только на зубы нужно €15 000...

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць