Раней дазвалялі выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў Беларусь пасля адкрыцця мяжы.

Літоўскія фуры паехалі з месцаў стаянак у Беларусі ў Літву праз «Каменны Лог — Меднікі» і «Беняконі — Салечнікі». Перашкод з боку Беларусі на перамяшчэнне літоўскіх грузавікоў няма, паведамляе канал Infotrans Media Belarus.
Фуры могуць рухацца ў бок Літвы праз два пераходы — «Каменны Лог — Меднікі» і «Беняконі — Салечнікі».
«Каменны Лог» забіты пад завязку літоўскімі грузавікамі. Прапускная здольнасць грузавікоў на літоўскіх «Медніках» не павялічылася, піша канал. Усе 100% грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў Літву, накіроўваюць на рэнтген, адзначаюць у Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лагістыкі («АІПЛ»).
Інтэнсіўны паток грузавікоў ідзе і ў зваротным кірунку з Літвы ў Беларусь. На «Медніках» рух вельмі інтэнсіўны, аднак з боку Літвы працуе толькі адно акно.
Пасля таго як Літва закрыла мяжу, Беларусь у адказ не дазволіла літоўскім фурам вярнуцца ў Літву. 20 лістапада Літва мяжу адкрыла, але фураў па-ранейшаму не выпускалі.
Каментары
Ага, гэта не фоткі рабіць на зачыненых і пустых Лаворішках. Тут працаваць трэба!
Вось магчымасць паказаць сваю рашучасць і эфектыўнасць не толькі ў сацсетках і навінах. І што бачым? "Рух інтэнсіўны", "Каменны Лог забіты літоўскімі фурамі."
Працуе адно вакно. У напрамку Літвы хутчэй за ўсе таксама.
А маглі бы часова адчыніць Лаворышкі толькі пад фуры і хутка прапусціць усіх. Большасьць там стаіць у некалькі кіламетрах ад мяжы.
Не, у Лаворішках мы толькі фотачкі робім, а не машыны прапускаем. Ну, а каді што - гэта ўсе рэжым там вінаваты!
Цьфу, папулізм 80 узроўню. Сорамна за літоўцаў.