Грамадства11

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка

Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту апублікавала на сваіх рэсурсах фота, на якім «Флагшток» пазнаў сакрэтны аб'ект, які цяпер будуюць у Гомельскім раёне.

Фота: БелДУТ

Ідэолагі хацелі паказаць, як выкарыстоўваецца неаплатная праца студэнтак-«актывістак» БелДУТа. Яны распісвалі інтэр'еры для ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат». Прычым будоўлю назвалі проста «аб'ектам».

Як раней высветліў «Флагшток», у дакументах дзяржаўных закупак «аб'ектам» часцей за ўсё называюць будаўніцтва вайсковага гарадка ў Гомельскім раёне каля вёскі Прыбар, заказчыкам па ім нярэдка выступае той жа домабудаўнічы камбінат.

На фатаграфіях паказаныя вынікі працы студэнтак — роспіс сцен. На адным са здымкаў ёсць шырокае акно з характэрным краявідам: жалезабетонныя каркасы на фоне сасновага лесу.

У Гомельскай вобласці не так шмат будоўляў, якія паводле вонкавага выгляду нагадваюць будаўніцтва вайсковага гарадка Сіл спецыяльных аперацый Беларусі.

Фота: БелДУТ

Найбольш імаверна, здымак быў зроблены ў будынку сацыяльна-культурна-бытавога прызначэння вайсковага гарадка — на спадарожнікавым здымку ён пад жоўтым дахам.

Фота сведчыць пра высокую ступень гатоўнасці ключавых будынкаў вайсковага гарадка, а таксама пра тое, што маштабнае будаўніцтва працягваецца.

Каментары1

  • прыборыстыя
    08.10.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць