Свет

Цэны на золата дасягнулі новага гістарычнага максімуму, перавысіўшы $5200 за унцыю

На піку каціроўкі лютаўскага кантракту на золата на біржы Comex выраслі на 3,14%, да $5242,2 за унцыю, сведчаць звесткі таргоў на 6:10 па мінскім часе.

Фота: Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Золата дасягнула новага рэкорднага ўзроўню на фоне падзення курсу даляра ЗША. Больш танны даляр падтрымлівае золата, паколькі яно становіцца больш даступным для замежных пакупнікоў, якія выкарыстоўваюць іншыя валюты, што стымулюе попыт.

У аўторак індэкс даляра DXY, які адлюстроўвае суадносіны даляра да кошыка з шасці сусветных валют, абваліўся на 1,55%, апусціўшыся на мінімуме да 95,551. На такіх узроўнях індыкатар знаходзіцца ўпершыню амаль за чатыры гады — з 10 лютага 2022 года.

У панядзелак цана золата прабіла планку 5000 даляраў за унцыю, учора ноччу — 5100, у сярэдзіне снежня было 4500. 

У мінулым годзе цана золата вырасла на 64 працэнты, з пачатку гэтага года ўжо амаль на 17 працэнтаў.

Як лічаць эксперты, асноўная прычына росту золата — рост геапалітычнай напружанасці ў свеце. Да таго ж усе працягваюць чакаць чарговага зніжэння працэнтных ставак у ЗША.

Аднак што да перспектыў, меркаванні разыходзяцца. Паводле аналітыкаў, фінансавыя і геапалітычныя фактары яшчэ нейкі час будуць штурхаць цану золата ўгору. Разам з тым на рынку нарастае рызыка карэкцыі, таму далейшыя ўкладанні ў золата цяпер звязаныя з высокай верагоднасцю адкату.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ26

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ26

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць