Свет99

У Германіі 14‑гадовага падлетка з Эрытрэі мог забіць 12‑гадовы хлопчык

Падазраваны, меркавана, дзейнічаў у адзіночку.

Bild

У горадзе Дормаген (Паўночны Рэйн — Вестфалія) паліцыя затрымала падазраванага па справе аб забойстве 14‑гадовага эрытрэйца Ёсефа. Ім аказаўся 12‑гадовы грамадзянін Германіі, піша Bild.

Паводле даных следства, злачынства магло быць загадзя спланаванае, а падазраваны, меркавана, дзейнічаў у адзіночку.

Цела Ёсефа знайшлі 28 студзеня каля ляснога возера недалёка ад Дормагена. Судова-медыцынская экспертыза паказала, што падлетак быў забіты нажом. Доўгі час у следства не было ніякіх зачэпак, паліцыя і ўлады горада нават абвяшчалі ўзнагароду 10 тысяч еўра за інфармацыю пра злачынцу. Прасунуцца ў расследаванні ўдалося пасля аналізу звестак з мабільнага тэлефона загінулага.

З-за ўзросту падазраванага паліцыя і пракуратура адмаўляюцца раскрываць падрабязнасці, спасылаючыся на абарону асобы і нормы ювенальнай юстыцыі.

Сёння ў Дормагене адбудзецца развітанне з Ёсефам: жалобная цырымонія пройдзе на футбольным полі і, як чакаецца, збярэ каля 3000 чалавек.

Каментары9

  • Джордж
    06.02.2026
    Well Well Well , напэўна яшчэ адзін нямецкі эрытрыец.
  • Крывадушнікі
    06.02.2026
    Калі такія хлопцы рэгулярна забіваюць еўрапейцаў у Еўропе, тут навін няма. Хаця яны амаль кожны дзень.
  • Ахмед Абдул
    06.02.2026
    Вельмі цікава, якое нямецкае імя ў гэтага "грамадзяніна Германіі" забойцы.

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць