Нерухомасць1111

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Побач жывуць чыноўнікі, а гаспадыня гэтага дома — 88‑гадовая пенсіянерка.

Дом відавочна выдзяляецца нават сярод шыкоўнай забудоўлі Драздоў: сіметрычны фасад, ломаная лінія даху, высокія коміны.

Агульная плошча гэтага палаца — каля 620 квадратаў, жылая — больш за 400. У аб’яве пазначана, што ў свой час над праектам працавалі еўрапейскія дызайнеры.

На ўваходзе гасцей сустракаюць статуі львоў.

А ў параднай — пафасная лесвіца з каванымі парэнчамі. Ёсць два жылыя узроўні і цокальны паверх.

У галоўным будынку (бо ёсць на тэрыторыі і гасцявы домік з кухняй, каміннай зонай, спальняй і санвузлом) прадугледжана тры спальні, кожная з якіх мае свой ванны пакой.

Галоўная з іх па памеры большая за кватэру сярэднестатыстычнага мінчаніна — амаль 67 квадратаў.

Прадугледжаны і працоўны кабінет.

На цокалі размешчаны хатні кінатэатр, барная зона, більярд і акустычны раяль.

Асобна выдзелены паўнацэнны гаспадарчы і інжынерны блок.

Да ўсёй гэтай раскошы прыкладаецца ўчастак плошчай 25 сотак. На ім ёсць нават уласная сажалка глыбінёй 2,5 метра — у ёй можна купацца.

Для адпачынку пабудаваны лазневы комплекс з тэрасай над вадой. Створана некалькі асобных зон адпачынку, у тым ліку лаўнж і барбекю, ёсць спартыўная зона.

А шпацыраваць можна па цудоўным садзе, дзе прадумана вечаровае асвятленне.

Ёсць месца для паркоўкі дзвюх машын і зарадная станцыя для электрамабіляў.

Просяць за такі аб'ект 7,5 мільёна даляраў (гэта амаль 21,6 мільёна рублёў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага кадастравага агенцтва, па стане на 2021 год катэдж належаў пенсіянерцы Надзеі Зайцавай. Сёлета ёй мае быць 89 гадоў, але магчымасці праверыць, ці яна жывая і ці па-ранейшаму застаецца ўласніцай дома, няма.

Па інфармацыі Belpol, Надзея Зайцава — маці бізнэсмена Ігара Зайцава, сузаснавальніка сеткі ювелірных крам «Зіка». Менавіта ён выкупіў два суседнія ўчасткі ў мясцовых жыхароў, а потым іх аб'яднаў.

Гісторыю таго, як з Вяснянкі рабілі суперэлітны раён, «Наша Ніва» пісала ў 2014 годзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Нефанатка
    11.02.2026
    А у человека есть вкус. На коттедж азаренко, например, так без слез и не посмотришь
  • Намасце
    11.02.2026
    Не ва ўсіх 80-гадовых пенсіянераў сгарэлі савецкія грошы у "сберкассе" :)))
  • Федя Ровный
    11.02.2026
    Нефанатка, у Феди повного неплохой коттедж с фреской над гаражом, банькой и туями возле забора с двух сторон

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць