Грамадства33

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сёлета ўжо традыцыйна возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 2026 года, якая адбудзецца 13—15 лютага. Пра гэта паведамілі арганізатары форуму ў сацсетцы X.

Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia

«Для нас вялікі гонар, што лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская зноў далучыцца да нас у рамках MSC2026», — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў форуму.

Прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што дэмакратычная лідарка возьме ўдзел у асноўнай праграме, сайд-івэнтах і правядзе шэраг палітычных сустрэч. У межах праграмы таксама пройдзе панэльная дыскусія «Фокус на Беларусі» з удзелам Святланы Ціханоўскай, міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса і сенатара ЗША Пітэра Уэлча. Таксама ў Ціханоўскай запланаваны шэраг інтэрв’ю з міжнароднымі СМІ у Мюнхене.

Тэмы, якія плануе абмеркаваць Ціханоўская: падзеі ва ўзаемадзеянні з адміністрацыяй прэзідэнта Трампа, гуманітарны кірунак, звязаны з палітычнымі зняволенымі, працу з ЕС у межах санкцыйнай палітыкі, а таксама стратэгіі ў дачыненні да Беларусі і Украіны — асабліва ў кантэксце першай афіцыйнай сустрэчы Ціханоўскай з прэзідэнтам Зяленскім, якая адбылася 25 студзеня.

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве, якое ўжо 62‑е па ліку, пацвердзілі каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў з розных краін свету. Сярод іх — лідары большасці еўрапейскіх краін, а таксама шырокая дэлегацыя федэральнага ўрада Германіі на чале з федэральным канцлерам Фрыдрыхам Мерцам. Ціханоўская запрошаная на канферэнцыю пяты год запар.

Падчас сёлетняга мерапрыемства плануецца абмеркаваць пытанні еўрапейскай бяспекі і абароны, будучыню трансатлантычных адносін, ролю шматбаковага супрацоўніцтва, рэгіянальныя канфлікты, а таксама ўплыў тэхналагічнага развіцця на бяспеку ў свеце.

Каментары3

  • Žvir
    09.02.2026
    A što z Prakopjevym? nie zaprasili ? Jak tak ? Nastaŭ čas... A Kraŭcova ? Nie ?

    Dzivaki, jechali b biez zaprašennia, nachaleru jano treba, praz vakno zalezli b, dy i paprysutničali b. Moža navat pacisnuli b ruku, tamu siamu, dy selfi zrabili b... Voj...
  • Пытанне
    09.02.2026
    Кабанчука, як заўсёды, з сабой не возьме?
  • Трымайце
    09.02.2026
    Ў фокусе.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць