Свет33

«Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі». Украінскі дыпламат рэзка выказаўся аб выніках Мюнхенскай канферэнцыі

«Мы не спім больш за тысячу дзён», — заявіў пасол Украіны ў Германіі Аляксей Макееў. «Кожную ноч гучаць сірэны паветранай трывогі. Мая маці піша мне: кола вакол нашага дома сціскаецца — тут удар, там удар, там дрон», піша Bild.

Аляксей Макееў. Фота: «Украінская праўда»

Макееў эмацыйна заўважыў: «словазлучэнне «трывожны сігнал» стала самым ненавісным на Мюнхенскай канферэнцыі. Госпадзе, каму яшчэ патрэбен трывожны сігнал, калі цябе тысячу дзён запар будзяць сірэны?».

Пасол выразна пазначыў украінскую пазіцыю: «Мы ведаем па сваім вопыце: з Расіяй можна весці перамовы толькі з пазіцыі сілы. Нам не патрэбныя пасярэднікі, нам патрэбныя саюзнікі. Як мага больш саюзнікаў».

«Еўропе патрэбныя палітыкі, якія зоймуць жорсткую пазіцыю і сумленна скажуць людзям, у тым ліку падчас выбарчай кампаніі: без бяспекі не будзе нічога. Як Расія пераводзіць эканоміку на вайсковыя рэйкі, так і Украіна робіць тое ж самае. І тут гаворка ідзе далёка не пра 35-гадзінны працоўны тыдзень», — заявіў Макееў.

Вайсковы эксперт Карла Масала таксама выказаў занепакоенасць паводле вынікаў канферэнцыі: «Мы зноў рэагуем у Еўропе аднымі толькі лозунгамі: «трывожны сігнал», «гэта час Еўропы». Калі ўсё працягнецца так, як цяпер развіваецца, то перад Еўропай паўстане рэальная пагроза новай вайны! І гэта адбудзецца зусім хутка».

Эксперт падкрэсліў: «Пуцін не спыніцца. Ці будзе гэта тычыцца пакінутай часткі Украіны або праверкі NATO — мы не ведаем, але Расія рыхтуецца да гэтага два-тры гады. Цяпер наша задача — паклапаціцца пра ўласную бяспеку. Больш ніхто гэтага за нас не зробіць».

Член Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, спецыяліст па замежнай палітыцы Норберт Рэтген таксама даў крытычную ацэнку вынікаў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і новых сігналаў з Вашынгтона з нагоды вайны ва Украіне.

«Цяпер сітуацыя такая, што ў нас больш няма выбару. Мы ўсё яшчэ думалі, што можам ігнараваць тое, што адбываецца, можам уцячы. Цяпер мы самі стаім на краі прорвы», — заявіў ён.

Дасведчаны палітык падкрэсліў: «Мы павінны прыняць, што цяпер менавіта еўрапейцы нясуць адказнасць за бяспеку Украіны, і гэта, у першую чаргу, пытанне нашай уласнай бяспекі. Трэба рабіць тое, што трэба. Гэта запатрабуе велізарных фінансавых выдаткаў, але калі мы не зробім гэтага цяпер, пазней цана будзе яшчэ вышэйшай».

Рэтген адзначыў: «Гэта наша задача. Калі мы яе не возьмем на сябе, мы ўпадзем у прорву. Такая новая рэальнасць».

Каментары3

  • он прав
    17.02.2025
    И он прав.
    У США, в союзниках, Россия и Китай, путин и си......
  • Васіль
    17.02.2025
    А дзе ты быў, калі твой перасідэнт маўчаў пра лэнд-ліз? Сам ты чаму маўчаў? Расея не спыніцца? Ну то і Украіна няхай не спыняецца. Перадышка вам дакладна не зашкодзіць.
  • Lok
    17.02.2025
    Вы союзников не заслужили. Имеете что имеете.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць