Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася з адзіным кандыдатам ад апазіцыі Венесуэлы, які, імаверна, выйграў выбары, але Мадура не аддаў уладу

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы дэмакратычныя лідары Беларусі і Венесуэлы — Светлана Ціханоўская і Эдмунда Гансалес — абмеркавалі міжнародны ціск на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадура.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Ціханоўская выказала словы падтрымкі і салідарнасці венесуэльцам, якія змагаюцца за свабоду. Пра гэта «Позірку» паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўвалі палітыкі:

  • сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі і Венесуэле;
  • магчымыя шляхі выхаду з крызісаў;
  • супрацоўніцтва паміж рэжымамі Лукашэнкі і Мадура;
  •  сітуацыя з правамі чалавека і палітвязнямі;
  • кантакты з новай адміністрацыяй ЗША.
  • міжнароднае супрацоўніцтва і беларускае пытанне ў Лацінскай Амерыцы

Ціханоўская і Гансалес абмяняліся досведам падтрымкі грамадзян у выгнанні і дамовіліся пра супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Асобна яны абмеркавалі магчымасць узняцця беларускага пытання сярод краін Лацінскай Амерыкі і арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па праблеме парушэнняў правоў чалавека.

28 ліпеня 2024 года ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх у трэці раз быў абвешчаны Нікалас Мадура. Афіцыйна ён набраў 51,2% галасоў, апярэдзіўшы апазіцыйнага кандыдата Эдмунда Гансалеса (44,2%).

Аднак незалежныя экзітполы паказалі іншыя вынікі: Гансалес — 65%, Мадура — ад 14% да 31%.

Каментары5

  • Не панятна
    17.02.2025
    Гансалес публічна абяцаў, што вернецца ў Венесуэлу. І нават называў дакладную дату. Але схлусіў. Ну як так? Няўжо палітыкі хлусяць?
  • Жора
    17.02.2025
    А што ж не з Гуайдо? Аказваецца, усё ж можна апазіцыйнага лідара, за якога прагаласавала большасць насельніцтва, памяняць?
  • Барадзед
    17.02.2025
    Скажі мне хто твой сябра, там нет таких масштабных покровителей как у РБ.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць