Грамадства33

Мінскі аэрапорт паказаў, як выглядаюць ягоныя бізнэс-залы ФОТЫ

Нацыянальны аэрапорт Мінск прадставіў свае платныя бізнэс-залы і расказаў пра ўмовы карыстання і кошт. Доступ у гэтыя залы адкрыты для ўсіх пасажыраў, незалежна ад класа квітка.

Пасажыр эканамічнага класа можа трапіць у бізнэс-залу за 35 даляраў (каля 100 рублёў). Гэта дае права знаходзіцца ў зале тры гадзіны, а за кожную дадатковую гадзіну трэба даплаціць 12 даляраў (34 рублі). Бізнэс-залы размешчаныя на чацвёртым паверсе аэравакзальнага комплексу і працуюць кругласутачна. Аплата робіцца на стойцы адміністратара.

За 35 даляраў пасажыры атрымліваюць доступ у зону чакання з мяккімі крэсламі і шведскім сталом, у які ўключаныя стравы, напоі і шэраг дадатковых сэрвісаў.

У бізнэс-залах ёсць дзіцячая зона, Wi-Fi, тэлебачанне і прэса, пакоі для курэння.

Некаторыя паслугі даюцца асобна: душ каштуе 3 даляры (8,5 рубля), а кабіна для сну — 55 даляраў (158 рублёў) за тры гадзіны.

Каментары3

  • Axel Justas
    10.02.2026
    Алё, а дзе залатыя унітазы? Неяк не па-багатаму, не па-праваслаўнаму.
  • Лол
    10.02.2026
    Такое ўражанне, што з суседняй кавярні проста перанеслі крэслы. Тут няма дызайну.
  • Gg
    10.02.2026
    У сэнсе прадставіў? Ім гадоў 10

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць