Эканоміка3636

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

У красавіку некалькі папулярных беларускіх сайтаў з аб'явамі цалкам прыбралі цэны ў далярах. Цяпер трэба прывыкаць, што машына каштуе 75 тысяч рублёў, а кватэра, напрыклад, 300 тысяч. Вось у чым справа.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Так, з 23 красавіка цэны ў далярах зніклі на самай папулярнай пляцоўцы па продажы аўто ў Беларусі — av.by. Адміністрацыя сайта патлумачыла гэта рэкамендацыяй, атрыманай з боку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Праз два дні аналагічныя змены ўвялі і на сайце abw.by, таксама спаслаўшыся на рэкамендацыі ад МАРГ.

Скрыншот: av.by

Аўдыторыі, мяркуючы па каментарыях у сацсетках і на сайце abw.by, падобныя новаўвядзенні недаспадобы.

«Да гэтага немагчыма прывыкнуць», — піша чалавек у трэдс пад навіной av.by пра адмову ад даляраў у аб’явах.

«І як цяпер зразумець, што колькі каштуе?» — задаецца пытаннем іншы каментатар.

«Дык зрабіце галоўнымі BYN і крыху меншым паказвайце ў памеры USD», — раіць іншы. Праўда, менавіта такі варыянт, дзе вялікім і тлустым шрыфтам была ўказана цана ў рублях, а ніжэй у далярах, ужо даўно быў на сайце. І менавіта з гэтым сталі змагацца чыноўнікі.

Па такой схемай — асноўная цана ў беларускіх рублях, а даведкавая ў далярах — сайты працавалі апошнія дзесяць гадоў. Тады Мінгандлю паказальна заблакавала «Анлайнер», дзе цэны ўказваліся ў далярах. Уласнікам бізнэсаў давялося пайсці на саступкі. Цяпер жа ад іх патрабуюць цалкам схаваць цану ў замежнай валюце.

Так адлюстроўвалася цана да апошніх новаўвядзенняў. Скрыншот: av.by 

Пад навіной на сайце abw.by большасць каментатараў таксама крытыкуюць адмову ад дублявання цаны ў валюце.

Скрыншот: abw.by

«Вельмі нязручна», — піша адзін.

«Усё роўна пераводзяць усё ў даляры. Я ўпэўнены на 10000%. Проста зрабілі лухту для людзей. Карацей, толькі каб горш было», — дадае іншы.

А рэдкія каментары ў падтрымку набіраюць шмат дызлайкаў.

Чаму МАРГ пайшоў на такі крок?

Паводле МАРГ, да падобнага рашэння іх нібыта падштурхнуў зварот нейкага грамадзяніна, які паскардзіўся, што кошт нерухомасці на сайтах пазначаюць у замежнай валюце.

У сувязі з гэтым чыноўнікі ўжо выдалі 18 рэкамендацый інтэрнэт-рэсурсам, якія рэкламуюць турыстычныя паслугі, нерухомасць, аўтамабілі і іншыя тавары з указаннем цэн у замежнай валюце, прыбраць даляры.

Беларусы ж, па ўсёй бачнасці, адмаўляцца ад даляраў пры куплі-продажы аўто не гатовыя, таму ўжо нават паспелі распрацаваць пашырэнне для av.by у Google Chrome, якое будзе канвертаваць цэны згодна з курсам Нацбанка.

Пры гэтым пры ўсталёўцы падобных дадаткаў варта быць пільнымі: такія пашырэнні могуць рабіць і распаўсюджваць у тым ліку махляры.

Чаму беларусам важныя цэны ў далярах?

Нягледзячы на тое, што апошнія гады беларускі рубель адносна стабільны, у беларусаў за дзесяцігоддзі склалася звычка ўсе буйныя пакупкі лічыць у далярах.

А ў выпадку з імпартнымі таварамі, у тым ліку аўтамабілямі, такі падыход наогул выглядае лагічным, паколькі, апроч айчынных Geely/Belgee, якія маюць фіксаваную цану ў рублях, астатнія аўто імпартуюць з іншых краін.

Калі гаворка ідзе пра імпарт з трэціх краін, то машыну трэба размытніць, і мытныя стаўкі прапісаны ў еўра, а не ў беларускіх рублях.

Каментары36

  • Говори правду
    30.04.2026
    Все правильно. Доллар скоро исчезнет. Надо что бы беларусы покупали и продавали в рублях. Иначе рискуют остаться без ничего.
  • Воўка
    30.04.2026
    Украінцы лічаць ў грыўнах, расіяне ў рублях. Толькі беларусы ў далярах ўсё счытаюць. Чаму так я не ведаю, але мне зручней ў далярах. Таму я супраць таго што нязручна людзям.
  • ***
    30.04.2026
    Изменили цены в рублях на авто потому, что если ценник на долбаный Джили от Лукавого перевести в доллары, то от такого ценника на это ведро у нормальных людей глаза на лоб полезут.

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць