У Мінску шукаюць 69‑гадовую Марыю Сінкевіч, якая 15 лютага выйшла з дому па вуліцы Сяліцкага і знікла, паведамляе мінская міліцыя.

На выгляд жанчыне 55—60 гадоў, рост 165—170 см, целасклад мажны, твар круглы, вочы шэрыя, вусны тонкія, валасы кароткія, цёмныя.

У дзень знікнення яна была апранутая ў шэрую куртку і шапку, цёмныя штаны і чорныя боты.
Тых, каму вядома месцазнаходжанне жанчыны, просяць паведаміць інфармацыю ў Заводскі РУУС па тэлефонах: +375 (17) 239-31-35, +375 (17) 693- 82‑50 або 102.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары