Грамадства22

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай

На трасе М10 каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна могуць знесці аўтобусны прыпынак з мазаікай, зробленай яшчэ ў савецкія часы. Але актывісты спрабуюць за яго змагацца, дабіваючыся надання мазаіцы статусу культурнай каштоўнасці, паведамляе «Флагшток».

Твор манументальнага мастацтва
Мазаіка каля павароту на вёску Галоўкі Рэчыцкага раёна. Фота: @belarusian_soviet_bus_stops у Threads

Каштоўнасць гэтага прыпынку ў тым, што ён аздоблены мазаікай. Казачнае пано савецкага перыяду стварае сапраўдную цікавостку ў адрозненні ад аднатыпных бетонных каробак, якія цяпер ставяць на прыпынках.

Павільён каля павароту на Галоўкі — адзін з самых каштоўных, запланаваных пад знос сёлета, адзначае ініцыятыва і прыводзіць фотаздымкі, якімі падзяліліся падпісчыкі — шмат хто пазіраваў на фоне ўнікальнага пано, прыпынак карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.

Паводле ініцыятывы, цяпер рыхтуюцца дакументы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці павільёна:

«Калі атрымаецца, то прыпынак будзе ўратаваны, калі не — то будзем намагацца выратаваць мазаіку».

У каментарах дзясяткі карыстальнікаў падтрымалі ініцыятыву.

Каментары2

  • Андрусь
    14.03.2026
    Вёска Галоўкі ад трасы М-10 знаходзіцца кіламетраў за 5-7. Той прыпынак не ў Галоўках, а каля павароту на Галоўкі.

    [Дзякуй, выправілі. - Рэд.]

    [Зрэдагавана]
  • Юзік
    14.03.2026
    абаронцы савецкай спадчыны такое не абараняюць
    а навогул не зразумела, што яны ўвогуле абараняюць, бо нават міты пра вайну ўжо пайшлі неяк у бок

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?12

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум2

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?12

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць