Напярэдадні ўручэння прэміі «Оскар» уручаюць прэміі за найгоршыя фільмы 2025 года.

Фільм «Вайна сусветаў» атрымаў пяць антыпрэмій «Залатая маліна», паведамляе Deadline.
Карціна была адзначана ў катэгорыях «найгоршы фільм», «найгоршы рэжысёр», «найгоршы акцёр» (Айс К’юб), «найгоршы сцэнар», а таксама «найгоршы прыквел, рымейк або рып-оф»
Экранізацыя рамана Герберта Уэлса выйшла ў маі мінулага года на Prime Video і была разгромлена крытыкамі (4% на Rotten Tomatoes).
Прыз за «аднаўленне рэпутацыі» (Golden Redeemer) ад «Маліны» атрымала Кейт Хадсан — сёлета яна намінаваная на «Оскар» за музычную драму «Мелодыя іх мары». Поўны спіс «лаўрэатаў» прадстаўлены ніжэй.
Найгоршы фільм: «Вайна сусветаў»
Найгоршая рэжысура: Рыч Лі — «Вайна сусветаў»
Найгоршы акцёр: Айс К’юб — «Вайна сусветаў»
Найгоршая актрыса: Рэбел Уілсан — «Шпіёнскае вяселле»
Найгоршы акцёр другога плана: Сем штучных гномаў — «Беласнежка»
Найгоршая актрыса другога плана: Скарлет Роўз Сталонэ — «Стралкі»
Найгоршы сцэнарый: «Вайна сусветаў»
Найгоршы рымейк, сіквел або рып-оф: «Вайна сусветаў»
Найгоршае экраннае комба: Сем штучных гномаў — «Беласнежка»
Прыз за выпраўленне рэпутацыі: Кейт Хадсан
Заўтра ў Лос-Анджэлесе пройдзе ўручэнне прэмій «Оскар» (у Беларусі будзе ноч і раніца панядзелка). На найлепшы фільм года прэтэндуюць 19 фільмаў, у тым ліку «Бітва за бітвай», «Гамнет» і «Грэшнікі»
Каментары