Свет1313

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным

Прэм’ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер заявіў, што Еўрапейскі саюз цяпер не мае дастатковых магчымасцяў, каб прымусіць Расію адступіць ні ваенным, ні эканамічным шляхам. Таму, на яго думку, ЕС варта пачаць прамыя перамовы з Крамлём, заявіў палітык у інтэрв'ю выданню L'Echo.

Барт дэ Вевер. Фота: AP Photo / Martin Meissner

Паводле слоў палітыка, Еўропа не можа эфектыўна пагражаць Уладзіміру Пуціну праз пастаўкі зброі Украіне, а таксама не здольная эканамічна моцна націснуць на Расію без падтрымкі Злучаных Штатаў. Таму, як ён лічыць, застаецца толькі адзін шлях — шукаць кампраміс і заключаць дамоўленасць.

«Паколькі мы не можам пагражаць Пуціну, адпраўляючы зброю Украіне, і не можам эканамічна задушыць яго без падтрымкі ЗША, застаецца толькі адзін метад: заключыць здзелку», — сказаў ён.

Дэ Вевер таксама папярэдзіў, што калі Еўрасаюз не атрымае ўласнага мандата на перамовы, то ЗША могуць навязаць Еўропе пагадненне, якое будзе для яе нявыгадным.

На яго думку, ЗША «зусім не на баку Украіны».

«Часам мне здаецца, што яны бліжэй да Пуціна, чым да Зяленскага», — лічыць ён.

Раней бельгійскі прэм’ер ужо выступаў супраць жорсткіх мер у дачыненні да Масквы і блакаваў ініцыятывы, звязаныя з выкарыстаннем замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Украіны.

Каментары13

  • Крывадушша Еўропы
    14.03.2026
    Еўропа вырашыла прыкрыць сваё даўняе жаданне супрацоўнічаць з Расеяй і не даць Украіне перамагчы ў вайне казкамі пра «ЗША «зусім не на баку Украіны і бліжэй да Пуціна».
    Пры гэтым сам бельгійскі прэм’ер раней ужо выступаў супраць жорсткіх мер у дачыненні да Масквы і блакаваў ініцыятывы, звязаныя з выкарыстаннем замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Украіны.
  • Сумна, але факт
    14.03.2026
    Чым болей еўрапескіх чыноўнікаў пачне цвяроза глядзець на сітуацыю, тым лепей будзе для ўсіх — перш за ўсё для саміх еўрапейцаў. Толькі дурні на пяты год вайны могуць верыць у тое, што нейкія там чарговыя санкцыі спыняць Пуціна. Калі трэба, то ён яшчэ не адзін мільён людзей па абодва бакі ўгробіць, але пакуль не захопіць увесь Данбас — не адступіць
  • ого
    14.03.2026
    Бельгийский Чемберлен ????

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц10

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць