Грамадства3939

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?

Міністр замежных спраў лічыць, што Еўрапейскі саюз пакуль не адрэагаваў на вызваленне часткі палітвязняў у краіне. Пра гэта Максім Рыжанкоў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 9 сакавіка.

Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

На думку кіраўніка МЗС, санкцыі ў дачыненні да Беларусі не прынеслі вынікаў, і ЕС гэта разумее, але не можа прызнаць памылку.

«Палітычны лад у Беларусі і Расіі не змяніўся. Улада толькі яшчэ больш кансалідавалася вакол сваіх лідараў і вакол тых грамадскіх аб’яднанняў, якія сфарміравалі базіс грамадскага развіцця дзяржаў.

І на сённяшні момант бумерангам гэтыя санкцыі больш б’юць па самой Еўропе. Але ўстаць сёння і сказаць: «Мы былі няправыя. Давайце працаваць з Беларуссю» — далёка не кожны палітык у Еўрапейскім саюзе можа сабе гэта дазволіць. Бо яму адразу скажуць: «Дык скажыце, а гэтыя пяць гадоў, вось ужо шосты ідзе, былі выкінутымі? Гады, якія прывялі да эканамічных праблем для Еўрапейскага саюза, якія сталі вельмі сур’ёзнай праблемай для грамадзян па абодва бакі мяжы, разарвалі многія мультыкультурныя, гуманітарныя сувязі». Уся гэтая палітыка перш за ўсё шкодная для краін Еўрапейскага саюза. Камусьці трэба адказваць», — лічыць Рыжанкоў.

Беларусь вызваліла некаторых палітвязняў і цяпер чакае рэакцыі ад ЕС, заявіў ён.

«І таму і гучаць такія заклікі: «Ведаеце, вы ў Беларусі зрабіце яшчэ нешта большае, чым вы робіце, нібыта ў гуманітарных нейкіх каардынатах, каб нам захаваць твар перад нашымі выбаршчыкамі і сказаць: «Вось, Беларусь нешта зрабіла».

Дык нешта ж робіцца. Вы хацелі, каб нейкія людзі выйшлі на волю — людзі, якія ледзь не прывялі да калапсу сітуацыю ў нашай краіне. Іх выпусцілі. Дык дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта? Яе няма. Вы кажаце: зрабіце яшчэ нешта.

Ну, рабяты, так не бывае. І акрамя таго, калі гэта супрацоўніцтва будзе ці павінна насіць узаемавыгадны характар, дык давайце разам рабіць нейкія крокі. Не бывае такой мантры: «Вы павінны, вы павінны, вы павінны», — сказаў міністр.

Рыжанкоў падкрэсліў, што Беларусь нікому нічога не павінна і добра сябе адчувае, нарошчваючы супрацоўніцтва з Расіяй, Кітаем, Іранам, краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі.

«Скажу, што за гэтыя шэсць гадоў мы пераарыентавалі практычна ўвесь асноўны наш гандаль. Мы нічога не страцілі ў экспарце. Кожны год — рост, за пяцігодку, здаецца, каля 40%, і далей ён працягваецца. Мы забяспечылі сваю тэхналагічную бяспеку. Мы перасталі залежаць ад Еўрапейскага саюза», — адзначыў Рыжанкоў.

Адмовіўшыся ад расійскіх энерганосьбітаў і беларускіх прадуктаў, Еўрасаюз трапіў у залежнасць ад Злучаных Штатаў Амерыкі, лічыць кіраўнік МЗС Беларусі.

«Таму мы пакуль чакаем, лічачы ўсю гэтую палітыку Еўрапейскага саюза фактычна самаізаляцыяй. Калі паглядзець на межы Еўрапейскага саюза, то мала дзе ёсць участак гэтай мяжы, дзе няма баявых дзеянняў або дзе ёсць стабільныя краіны, праз якія краіны Еўрапейскага саюза могуць мець зносіны з астатнім светам», — заявіў Рыжанкоў.

Міністр адзначыў, што канфлікт на Блізкім Усходзе нясе катастрафічныя наступствы для ЕС, і заклікаў успомніць пра «стабільную дзяржаву Беларусь».

«Самы час ім апамятацца і ўспомніць, што тут ёсць стабільная дзяржава Беларусь, ёсць гэты ўчастак мяжы, праз які далей — на Расію і да Кітая, да Паўднёва-Усходняй Азіі. Але пакуль такія палітыкі — народы Еўрапейскага саюза з’яўляюцца іх закладнікамі, за выключэннем, вядома, некалькіх краін, з якімі мы вельмі стабільна і дынамічна развіваем адносіны, як, напрыклад, Венгрыя і Славакія», — дадаў Рыжанкоў.

Каментары39

  • незразумела
    10.03.2026
    Неяк не лагічна атрымалася. Калі ў цябе ўсё абільна і стабільна, то навошта галасіць і нешта выпрошваць у дрэнных суседзяў?
  • Вольга
    10.03.2026
    ахаха - "стабільная дзяржава Беларусь" на парахавой бочцы ) Чаго ж тады ўсіх ментоў і гэбню засакрэцілі пасля дваццатага? Ніхто з іх не б'ецца па адкрытых базах - мабыць, праз стабільную дыярэю ад страху перад суайчыннікамі, якіх нашмат болей за прыслужнікаў [Рэд. Выдалена] сямейкі.

    [Зрэдагавана]
  • Санкции работают
    10.03.2026
    Меньшую часть освободили, ещё больше посадили. Для кого и зачем он нам тут врёт? Санкции не работают? Ещё как работают. Слышим, видим стон на болотах. Даже Позняк застонал.

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць