Спорт

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

Пра гэта заявіў міністр спорту краіны.

Зборная Ірана па футболе ўдзельнічала ў шасці чэмпіянатах свету, але ні разу не выбіралася з групы. Фота: Gao Meng/VCG via Getty Images

Ахмад Даньямалі заявіў, што нацыянальная зборная краіны не можа ўзяць удзел у чэмпіянаце свету па футболе 2026.

«Пасля таго як карумпаваны ўрад забіў нашага лідара, не засталося ўмоў, якія дазваляюць нам удзельнічаць у чэмпіянаце свету. У святле жорсткіх дзеянняў, учыненых супраць Ірана — нам навязалі дзве войны на працягу васьмі ці дзевяці месяцаў, у выніку чаго загінулі тысячы нашых суайчыннікаў, — у нас дакладна няма магчымасці ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету пры такіх абставінах», — прыводзіць словы Даньямалі TV2.

Пасля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі 28 лютага ваенную кампанію супраць Ірана, у Тэгеране ўжо казалі пра магчымасць зняцця з чэмпіянату свету.

Зборная Ірана ўсе матчы групавога этапу ў чэрвені павінна была правесці ў ЗША: два — у Інглвудзе (супраць Новай Зеландыі і Бельгіі), адзін — у Сіэтле (з Егіптам).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая68

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая68

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць