Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў
«Мы «Іванушкі International» назаўсёды», — сказаў лідар гурта Андрэй Грыгор’еў-Апалонаў.

Гурт «Іванушкі International» не будзе змяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў. Пра гэта ТАСС паведаміў саліст гурта Андрэй Грыгор’еў-Апалонаў.
Так ён пракаментаваў заяву стваральніка і прадзюсара «Іванушак» Ігара Мацвіенкі пра тое, што слова Internationalу назве калектыву будзе перакрэсленым, каб адпавядаць закону аб абароне рускай мовы і забароне англіцызмаў. Ён уступіў у сілу 1 сакавіка.
«Проста Ігар Ігар’евіч вельмі крута хайпануў. Проста рэспект яму, вельмі своечасова, якраз на фоне барацьбы з англіцызмамі. Мы былі ў гэты час у адпачынку», — сказаў Грыгор’еў-Апалонаў.
Ён адзначыў, што «яны «Іванушкі International» назаўсёды».
Гурт «Іванушкі» быў створаны ў сярэдзіне 1990‑х гадоў і доўгі час выступае пад назвай «Іванушкі International». Цяпер у склад калектыву ўваходзяць Андрэй Грыгор’еў-Апалонаў, Кірыл Андрэеў і Кірыл Турычэнка. Калектыў дагэтуль застаецца папулярным у Расіі і іншых краінах постсавецкай прасторы.
Прычынай нібыта змены назвы стаў закон аб выкарыстанні рускай мовы ў публічнай сферы, які часта называюць законам аб абмежаванні англіцызмаў. Яго прынялі ў Расіі 17 чэрвеня 2025 года. Асноўныя палажэнні пачалі дзейнічаць ужо 24 чэрвеня таго ж года пасля афіцыйнага апублікавання, а астатнія нормы ўвайшлі ў дзеянне з 1 сакавіка 2026 года. Закон заклікае выкарыстоўваць рускую мову ў назвах, рэкламе і іншых публічных матэрыялах і абмяжоўвае празмернае ўжыванне англійскіх слоў, калі ёсць адпаведныя рускія варыянты.
У сувязі з гэтым некаторыя кампаніі, брэнды і творчыя калектывы пачалі пераглядаць свае назвы, каб яны адпавядалі новым правілам.
Каментары