Нерухомасць11

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба

Але цана ўнушае.

Сярод тысяч сучасных, мінімалістычных і стэрыльных інтэр'ераў заўсёды вылучаюцца кватэры, уладальнікі якіх рызыкнулі надаць ім пэўны характар. Напрыклад, двушка на праспекце Дзяржынскага ў Мінску нагадвае сапраўдны англійскі паб, у якім цёмна, брутальна і інтымна. Такое нестандартнае жыллё зараз здаецца ў арэнду, піша Onliner.by.

Кватэра знаходзіцца ў доме па адрасе праспект Дзяржынскага, 24. У ёй камфортная планіроўка: ёсць асобная спальня, а гасцёўня злучаная з кухняй.

Інтэр'ер напічканы нестандартнымі рашэннямі — чаго варты адзін толькі столь з бэлькамі ў гасцёўні. Карціну дапаўняе фігурная стальніца са слэба, кухонныя шафкі з фрэскамі і каменная інсталяцыя каля канапы ў стылі «Чэстэрфілд». Барны вайб дасягаецца ў тым ліку з дапамогай шафы з роўнымі шэрагамі келіхаў.

Спальня — ціхі куток у цёмных адценнях і з прыглушаным святлом. Яна нагадвае віп-зону ў нейкай установе.

— Кватэра з цікавым дызайнам у англійскім лофт-стылі. Ёсць усё неабходнае для камфортнага пражывання. Кухня цалкам абсталявана. Кандыцыянер, TV, пральная машынка, халадзільнік, посудамыйная машына, ванна з джакузі, Wi-Fi, смарт-тэлебачанне, гардэробная, кабінет, лаўнж-зона на балконе, — апісвае прапанову прадстаўнік рыэлтарскага агенцтва.

Колькі каштуе пажыць у такой таямнічай англійскай атмасферы? Нямала. Арэнда кватэры абыдзецца ў $1300 у месяц.

Каментары1

  • Дрынька
    11.03.2026
    Бачу што заўгодна акрамя англійскага пабу

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць