Здарэнні

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

У гэтым годзе мядзведзі добра выспаліся.

У Мінскім заапарку прачнулася пара бурых мядзведзяў — Трыстан і Нюра. Пра гэта БелТА паведаміла малодшая навуковая супрацоўніца заапарка Таццяна Солтысава.

Таццяна Солтысава нагадала, што спячка ў мядзведзяў — гэта натуральны і неабходны фізіялагічны працэс, які рэгулюецца ўмовамі надвор’я. Пры першым сур’ёзным пацяпленні мядзведзі Мінскага заапарка прачнуліся, і гэта адбылося прыкладна ў сярэдзіне лютага.

Яна расказала, што ў гэтым годзе мядзведзі добра выспаліся. «Наш дарослы мядзведзь Трыстан лёг у спячку яшчэ да Новага года. Маладая мядзведзіца Нюра, якая звычайна ігнаруе гэты працэс, у гэтым годзе дзякуючы моцным марозам і снегападам усё ж лягла спаць, але толькі ў пачатку студзеня, пасля Новага года», — адзначыла Таццяна Солтысава.

Малодшая навуковая супрацоўніца патлумачыла, што выхад са спячкі для мядзведзяў — паступовы працэс.

«Спачатку мядзведзь становіцца больш актыўным і пачынае варочацца, але не пакідае бярлогу. Калі зноў ударыць холад, ён можа нават зноў легчы спаць. Таму існуе прыкмета: калі мядзведзь пакінуў бярлог, сур’ёзных маразоў ужо не варта чакаць. Так здарылася і ў нашым выпадку: калі нашы супрацоўнікі ўбачылі, што мядзведзі пачалі выходзіць з берлагу, стала зразумела, што сур’ёзных маразоў больш не прадбачыцца», — адзначыла яна.

Таццяна Солтысава дадала, што пасля спячкі мядзведзі значна схуднелі і цяпер ім трэба паступова вяртацца да звычайнага жыцця і рацыёну. Звычайны рацыён мядзведзя складае каля 18 кілаграмаў ежы, але пасля спячкі гэта ўсяго каля кілаграма. У першыя дні ім стараюцца даваць бялковую ежу: шмат арэхаў, варанае мяса і рыбу, а таксама садавіну і гародніну. «Паступова рацыён павялічваецца, і мядзведзі становяцца ўсё больш актыўнымі», — дадала яна.

Солтысава падкрэсліла, што сёння Трыстан і Нюра ўжо вядуць актыўнае жыццё, і наведвальнікі заапарка могуць назіраць за імі ў іх вальерах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць