Грамадства1515

Ксенія Сітнік стала мамай

Пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2005» Ксенія Сітнік паведаміла ў інстаграме, што месяц таму нарадзіла дзіця.

Скрыншот з відэа

«Роўна месяц таму, у лютаўскую пятніцу трынаццатага, з мяне літаральна выйшаў выдатны чалавек. І як пісаў класік: гэта быў цудоўны час, гэта быў жахлівы час. Такога сінтэзу агоніі, жывёльнага страху, кранальнай любові і ўдзячнасці ў адным пункце рэальнасці раней адчуваць не даводзілася. Падобна на тое, менавіта гэта і называецца — living my life like it’s golden», напісала Ксенія Сітнік.

Да допісу яна прыклала даволі смелае сваё відэа ў апошні перыяд цяжарнасці. Падрабязнасцяў пра дзіця яна ніякіх не дала, нават не згадала пра ягоны пол.

Нагадаем: у навагоднюю ноч Ксенія Сітнік прадэманстравала ў інстаграме шматзначнае фота — тады яна намякала на тое, што атрымала прапанову рукі і сэрца. Але здымкі ў яе падборцы былі зроблены раней.

Пасля Ксенія падагравала цікавасць падпісчыкаў тым, што публікавала размытыя відэа, на якіх яна ў белай (імаверна, вясельнай) сукенцы. Аўтаркай відэа стала яе сяброўка — першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк.

Хто ж абраннік беларускай зоркі? Яна не асабліва паказвае свайго каханага. Але раней «Наша Ніва» высветліла, пра каго ідзе гаворка. Ён таксама жыве ў Празе. У акаўнце пазначана, што мужчына звязаны з кампаніяй, якая займаецца праектаваннем і будаваннем прыватных дамоў, і кампаніяй, якая вырошчвае бансай.

Каментары15

  • никто
    14.03.2026
    тетка за 20 лет так ничем больше и не прославилась, как победой на детском евровидении и не живет в Беларуси.Ее беременность не более интересна, чем беременность любой другой жительницы Праги
  • Ганьба
    14.03.2026
    Гэта ганьба. Пераможца Еўрабачання 2005, яе мама, ужо бабуля Сітнік, якую я віншую, а гэта проста ганьба. Гэта шчасце на крыві, костку гнілую, прасрочаную, ад святочнага абеда нам кінулі, які быў месяц таму, калі беларусы ў галечы, не могуць нават сябе забяспечыць, не тое што нарадзіць дзіцё. Маўчала бы тады ўжо, насалоджвалася сваім лепшым жыццём моўчкі.
  • Аналитик
    14.03.2026
    никто,
    Допустим, она не живет в Беларуси по понятным причинам, по тем же, по которым не живет в Беларуси примерно миллион беларусов.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць