Грамадства

Ці могуць адмовіць у польскім грамадзянстве з-за штрафаў за парушэнне ПДР

Журналіст Аляксей Дзікавіцкі ад імя аб'яднання «Беларуская дыяспары ў Польшчы» звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў. Адказ польскага ведамства ён апублікаваў у сваім фэйсбуку.

«У студзені мы накіравалі ў міністэрства ліст, у якім выказалі меркаванне, што трактаванне нязначных парушэнняў ПДР як «пагрозы бяспецы грамадства» з’яўляецца празмерным і не павінна пазбаўляць людзей надзеі на атрыманне грамадзянства», — піша Аляксей Дзікавіцкі.

На пачатку сакавіка Таварыства атрымала адказ з міністэрства на васьмі старонках, падпісаны дырэктаркай Дэпартамента грамадзянства і рэпатрыяцыі Монікай Прус, вось што гаворыцца ў адказе:

1. Паняцце «пагроза грамадскаму парадку» — менавіта так ваяводы трактуюць парушэнні правіл дарожнага руху — не з’яўляецца сталым, яно змяняецца з часам. Стаўленне да парушэнняў ПДР як да нязначных ужо ў мінулым. У наш час улады прымаюць розныя меры, у тым ліку заканадаўчыя, каб парушэнні ПДР успрымаліся як рэальная пагроза грамадскаму парадку і бяспецы. Таму прэтэндэнты на грамадзянства павінны ўлічваць гэта і не могуць разлічваць на атрыманне грамадзянства, калі маюць парушэнні ПДР.

 2. Міністэрства лічыць, што пры разглядзе пытання, ці з’яўляецца прэтэндэнт на грамадзянства пагрозай грамадскаму парадку, неабходна рабіць так званы «прагноз паводзін заяўніка ў сферы выканання ПДР». Іншымі словамі, ацэньваецца, ці ёсць падставы меркаваць, што іншаземец пасля атрымання грамадзянства будзе парушаць правілы дарожнага руху. Для гэтага ўлічваецца, колькі разоў чалавек парушаў ПДР і ці ёсць тэндэнцыя да сістэматычнага ігнаравання правіл».

«У сувязі з гэтым можна ўмоўна сказаць: калі маеце адно парушэнне ПДР, шанец на атрыманне грамадзянства яшчэ застаецца. Калі парушэнняў больш — то чым іх больш, тым меншыя шанцы на грамадзянства. А калі вы некалькі разоў на працягу аднаго года парушалі ПДР, то шанцы атрымаць грамадзянства сур’ёзна зніжаюцца», — рэзюмуе Аляксей Дзікавіцкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць