Свет11

Apple выдаліла з App Store месенджар Telega

Неафіцыйны кліент Telegram пад назвай Telega знік з крамы прыкладанняў App Store. Прыкладанне актыўна прасоўвалася як альтэрнатыва арыгіналу ў часы блакавання месенджара Паўла Дурава.

Афіцыйная прычына выдалення пакуль не агучана. Эксперты лічбавай бяспекі даўно папярэджвалі пра небяспеку гэтага праекта.

Галоўная прэтэнзія ў тым, што Telega займалася перахопліваннем карыстальніцкага трафіку. Гэта азначае, што ўладальнікі сэрвісу мелі тэхнічную магчымасць бачыць усю актыўнасць карыстальнікаў, у тым ліку бесперашкодна чытаць прыватную перапіску.

Акрамя праблем з прыватнасцю, журналісты-расследвальнікі выяўлялі шчыльныя сувязі распрацоўшчыкаў з расійскім холдынгам VK.

Гэта давала падставы лічыць, што месенджар быў створаны не для абыходу цэнзуры, а для цэнтралізаванага збору звестак пра інтэрнэт-карыстальнікаў.

Каментары1

  • Hassan
    12.05.2026
    Hassan

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць