Музыка

Будучы канцэрт гурта BTS у цэнтры Сеула прынясе эканоміцы Паўднёвай Карэі амаль мільярд даляраў

Грашовы эфект параўноўваюць з канцэртамі Тэйлар Свіфт.

Сувенірная крама з сімволікай BTS у Сеуле. Фота: SeongJoon Cho / Bloomberg праз Getty Images.

Будучы канцэрт паўднёвакарэйскай поп-групы BTS у цэнтры Сеула прынясе эканоміцы краіны эфект, які вымяраецца трыльёнамі вонаў (больш за мільярд даляраў). Пра гэта заявіў міністр фінансаў Рэспублікі Карэя Ку Юн Чхоль, яго словы перадае Yonhap News Agency.

«Канцэрт, як чакаецца, створыць эканамічную каштоўнасць у трыльёны вонаў, але яго нематэрыяльныя эфекты могуць быць у некалькі або нават дзясяткі разоў большыя», — адзначыў міністр.

Карэйскі інстытут культуры і турызму ацэньвае эканамічны эфект ад канцэрта ў 1,2 трлн вонаў, што складае каля $900 млн па актуальным курсе, з улікам турыстычных выдаткаў, даходаў ад інтэлектуальнай уласнасці і ўзмацнення нацыянальнага брэнду. Аналітыкі Bloomberg прагназуюць, што толькі адзін дзень выступу прынясе каля $177 млн.

Група BTS пайшла на амаль чатырохгадовы перапынак у сумеснай дзейнасці ў 2022 годзе з-за неабходнасці прайсці абавязковую вайсковую службу ў Паўднёвай Карэі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць