Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой Кім Чжу Э праехаў на танку падчас тактычных вучэнняў на вучэбнай базе корпуса сталічнай абароны Карэйскай народнай арміі. Пра гэта сведчаць фота, апублікаваныя Карэйскім тэлеграфным агенцтвам.

Кім Чэн Ын назіраў за манеўрамі пяхоты, танкавых падраздзяленняў і спецназа па сумесным наступе, а на здымках ён і яго дачка бачныя на танку з усталяваным дзяржаўным сцягам КНДР.


Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары