Грамадства22

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай

Яе дачка Настасся апублікавала кадры відэаразмовы з маці.

Анастасія Касцюгова сазвоньваецца з маці Валерыяй. Фота: інстаграм

Палітолаг, заснавальніца сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» Валерыя Касцюгова была сярод 250 палітвязняў, якіх вызвалілі пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск 19 сакавіка. 

Жанчыну затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. У 2023‑м яе і Таццяну Кузіну асудзілі да 10 гадоў калоніі кожную. У віну ім паставілі ч. 1 арт. 357 (дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Валерыя Касцюгова была ў гомельскай жаночай калоніі. Пасля вызвалення ёй дазволілі застацца ў Беларусі.

Валерыя Касцюгова

Дачка Валерыі экспертка па камунікацыях Настасся Касцюгова з 2020 года за мяжой. Цяпер яна ўваходзіць у кааліцыю з Валерам Кавалеўскім і Вольгай Гарбуновай.

Каментары2

  • Такая сітуацыя
    21.03.2026
    Вельмі добра, што спадарыня Валерыя выйшла разам з многімі іншымі палітзняволенымі. Шкада толькі, што яе дачка Настасся займаецца чым займаецца, у тым ліку ад імя беларусаў піярам расейскай кнігі яе сяброўкі сярод дыпламатаў.
  • Яська гаспадар
    22.03.2026
    Такая сітуацыя , гэта яшчэ не найгоршае чым малодшая Касцюгова па жыцці займалася

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць