Грамадства11

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам

«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму», — кажа ягоная сваячка.

Палітвязень, асуджаны на восем гадоў актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Вацлаў Арэшка стаў цалкам невідушчым. Пра гэта паведаміла сваячка палітвязня, піша Радыё Свабода.

«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі нараджэння. Некалькі слоў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца», — распавяла пра Вацлава Арэшку ягоная сваячка.

Паводле крыніцы, адміністрацыя калоніі № 22, дзе трымаюць палітвязня Арэшку, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся.

«Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа не вытрымаць этапу. Тое, што распавядаў пра Вацлава журналіст Семчанка, — усё так і ёсць», — дадала крыніца.

У верасні пра дрэнны стан Вацлава Арэшкі распавядаў на тэлеканале «Белсат» журналіст Дзмітрый Семчанка, які адбываў свой тэрмін у той жа івацэвіцкай калоніі.

«У яго адслаілася сятчатка, і было ўсё горш і горш. Мы вадзілі яго ўжо, каб патэлефанаваць, мы яго вадзілі да кухні літаральна. Ён ходзіць, але ён нічога не бачыць. Калі ён спачатку бачыў, калі не вельмі сонечны дзень, калі не слепіць яго сонца, то ў цемры ён ужо не бачыць, ён не можа выйсці ноччу ў прыбіральню. Праз такія пакуты гэты чалавек праходзіць. Гэта, ну, не перадаць словамі», — распавядаў былы палітвязень Дзмітрый Семчанка.

Вацлаву Арэшку 71 год. Паводле сваячкі палітвязня, ён таксама мае іншыя хваробы.

«Яшчэ ў яго ціск, спіна, праблемы з нагамі. Становіцца ўсё горш», — паведаміла крыніца пра здароўе Вацлава Арэшкі.

Каментары1

  • Жора
    08.10.2026
    Але вызвалілі найперш усіх тутбаек і легендарны сымбальбай. Ім патрэбней.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць